Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ у Петраградзе — грамадская культурна-асветная арганізацыя ў 1923 – 1925.
Заснавана 25 сакавіка 1923 на гарадской нарадзе студэнтаў-беларусаў ВНУ Петраграда па ініцыятыве студэнтаў Петраградскага сельскагаспадарчага інстытута на ўзор нацыянальных зямляцтваў еўрапейскіх універсітэтаў. Аб’ядноўвала студэнтаў-беларусаў і навуковых супрацоўнікаў ВНУ Петраграда. Паводле статута Асацыяцыі, асноўнымі мэтамі зямляцтва з’яўляліся нацыянальна–культурная праца, навуковая дзейнасць, аказанне матэрыялльнай дапамогі сябрам. Кіруючы орган — управа. Старшыня Асацыяцыі В. Казловіч, сакратар Красоўскі.
Культурна-асветныя мерапрыемствы адбываліся ў памяшканні студэнцкага клуба петраградскага сельскагаспадарчага інстытута. 1 красавіка 1923 адбылася сустрэча сяброў асацыяцыі з дзеячамі беларускага рэвалюцыйнага руху Я. Канчарам і З. Жылуновічам (апошні меў значны ідэйны ўплыў на актыў асацыяцыі). Падтрымлівала сувязі з беларускім вучоным А. К. Сержпутоўскім.
Рэарганізавана ў Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Ленінградзе (1927).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Васілеўскі Ю. Р. Асацыяцыя беларускіх студэнтаў ВНУ у Петраградзе // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 203. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.