Асамблея Рэспублікі Партугаліі (парт.: Assembleia da República) — аднапалатны прадстаўнічы орган (парламент) Партугаліі.
Паводле Канстытуцыі Партугаліі, Асамблея «з’яўляецца прадстаўнічым сходам ўсіх партугальскіх грамадзян» і адным з вярхоўных органаў улады.
Склад
Асамблея раней складалася з 250 дэпутатаў, але ў ходзе канстытуцыйнай рэформы 1989 года лік дэпутатаў знізіўся і вагался паміж 180 і 230 дэпутатамі.
Дэпутаты абіраюцца ўсеагульным галасаваннем на чатырохгадовы тэрмін па 22 выбарчых акругах. 18 акругаў знаходзяцца ў кантынентальнай Партугаліі, па 1 акрузе складаюць Азорскія астравы, Мадэйра, партугальская дыяспара у Еўропе і дыяспара ў астатніх краінах.
Паводле Канстытуцыі, дэпутаты прадстаўляюць ўсю краіну, а не толькі свае выбарчыя акругі.
Вынікі выбараў 2009 года
Партыя | Галасы | Адсотак | Месцаў атрымана |
Δ з 2005 | |
---|---|---|---|---|---|
Сацыялістычная партыя | 2 077 238 | 36,56 % | 97 | ▼24 | |
Сацыял-дэмакратычная партыя | 1 653 665 | 29,11 % | 81 | ▲6 | |
Сацыяльна-дэмакратычны цэнтр / Народная партыя | 592 778 | 10,43 % | 21 | ▲9 | |
Левы блок | 557 306 | 9,81 % | 16 | ▲8 | |
Кааліцыя дэмакратычнага адзінства | 446 279 | 7,86 % | 14 | ▲1 | |
Камуністычная партыя партугальскіх рабочых / Рух за рэарганізацыю партыі пралетарыята | 52 761 | 0,93 % | 0 | ▬ | |
Рух «Надзея для Партугаліі» | 25 949 | 0,46 % | 0 | ▬ | |
Новая дэмакратыя | 21 876 | 0,38 % | 0 | ▬ | |
Рух за годнасць і грамадства | 16 924 | 0,30 % | 0 | ▬ | |
Гуманістычная партия + Партыя Зямлі / Партыя Зямлі | 12 405 + 3 265 |
0,22 % + 0,06 % |
0 (2 па спісу СДП) |
▬ | |
Народная манархічная партыя | 15 262 | 0,27 % | 0 (2 по списку СДП) |
▬ | |
Рабочая партыя сацыялістычнага адзінства | 4 632 | 0,08 % | 0 | ▬ |