Асаковыя | ||||||||||||||||
![]() Асака прысадзістая | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Cyperaceae Juss., nom. cons., 1789 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Тыпавы род | ||||||||||||||||
Падсямействы | ||||||||||||||||
|
Асаковыя[3] (Cyperaceae) — сямейства аднадольных раслін з парадку асакакветных.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травяністыя расліны, вельмі рэдкія (у тропіках) дрэвападобныя формы. Сцябло трохграннае або круглаватае. Лісце лінейнае, плоскае ці згорнутае, утварае замкнёную вакол сцябла похву. Кветкі дробныя, двух- або аднаполыя, адзінкавыя ці ў каласках, сабраных у рознага тыпу суквецці. Плод — арэшкападобны, трохгранны ці пляскаты.
Арэал
Адрозніваецца каля 90 родаў, больш за 3,5 тыс. відаў. Касмапаліты, пашыраны пераважна ва ўмераным і халодным паясах Паўночнага паўшар’я. На Беларусі найбольш вядомыя асака, балотніца, чарот азёрны.
Класіфікацыя
Таксанамічнае становішча
клас Двухдольныя | яшчэ 15 сямействаў, у тым ліку Метлюжковыя (Poaceae) | ||||||||||||||
адзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | парадак Метлюжковакветныя (Poales) | ||||||||||||||
да 120 родаў | |||||||||||||||
царства Расліны | клас Аднадольныя | сямейства Асаковыя | |||||||||||||
адзел Голанасенныя | яшчэ 10 парадкаў (па Сістэме APG III) | ||||||||||||||
Некаторыя роды
![](../I/Eriophorum_latifolium1.jpg.webp)
Паводле базы даных The Plant List (2013) сямейства ўключае 110 родаў[4]. Некаторыя з іх:
- Blysmus Panz. ex Schult.
- Bolboschoenus (Asch.) Palla
- Carex L. — Асака
- Cladium P.Browne — Меч-трава
- Cyperus L. typus[5] — Сыць
- Eleocharis R.Br. — Балотніца
- Eriophorum L. — Падвей
- Kobresia Willd.
- Rhynchospora Vahl — Чаротнік
- Schoenoplectiella Lye
- Schoenoplectus (Rchb.) Palla — Схенаплектус
- Schoenus L.
- Scirpoides Ség.
- Scirpus L. — Чарот
Значэнне і выкарыстанне
Асаковыя — асноўныя ўтваральнікі торфу. Сярод іх ёсць кармавыя, харчовыя, лекавыя, тэхнічныя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Cyperaceae // The Plant List (2013). Version 1.1. (англ.) (Праверана 18 мая 2015)
- ↑ Паводле сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN). Гл. раздзел Спасылкі.
Літаратура
- Скуратовіч А. Асаковыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).