Асавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Восаўцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 689 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Асаве́цкі сельсавет (руск.: Осовецкий сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Восаўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Восаўцы 1-я. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 2 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белінскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Асавецкага сельсавета было 10 населеных пунктаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1689 чалавек[3], з іх 92,8 % — беларусы, 5,6 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна Архівавана 24 верасня 2008.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.