Славутасць
Асабняк па вуліцы Леніна, 39
52°05′12″ пн. ш. 23°41′11″ у. д.
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль дварковы стыль[d]
Архітэктар Юліян Лісецкі[d]
Будаўніцтва 19251927 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002
Map

Асабняк — колішні жылы дом у гістарычным цэнтры Брэста, размешчаны па адрасе вуліца Леніна, 39. Цяпер у будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».

Гісторыя

Пабудаваны ў 19251927 гадах з цэглы па праекце польскага архітэктара Юліяна Лісецкага ў польскім нацыянальным дварковым (сядзібным) стылі (польск.: styl dworkowy)[1]. Адрэстаўрыраваны ў 1987 г. спецыялістамі аб’яднання «Белрэстаўрацыя»[2]. З 1986 года ў будынку размяшчаецца музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».

Архітэктура

План 1-га паверха

Скампанаваны з 2 аднолькавых двухкватэрных жылых секцый. Накрыты агульным мансардавым дахам. Уваходы вылучаны вынасным мезанінам на 2 калонках. З дваровага фасада ў кожнай секцыі выступае трохгранны двухпавярховы эркер з балконам. Планіроўка функцыянальна падзялялася па жылую і гаспадарчую часткі. Гаспадарчая мела самастойны ўваход з тарцовага фасада. Мансардавы паверх ідэнтычнай планіроўкі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.