Ар інфармель (фр.: art informel) — у 1950 годзе крытык Мішэль Тап’е вызначыў гэтым тэрмінам кірунак пераважна ў французскім жывапісе (1945-60), заснаваным на спантанным жэсце мастака — твор мастацтва нараджаецца ў працэсе непасрэдна мастацкага акту. Тыповымі прадстаўнікамі «ар інфармель» былі Вольс, Ханс Хартунг, Жан-Поль Рыяпель і Вілем дэ Кунінг. У межах «ар інфармель» можна таксама разглядаць і «жывапіс дзеяння» («дрыпінг») Джэксана Полака. Для гэтага кірунку асабліва ўласцівыя кампазіцыі, якія нагадваюць каліграфію.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.