Ар брут (ад фр.: Art brut — грубае, немудрагелістае мастацтва) — зборны тэрмін для абазначэння творчасці мастакоў-самавучак, дзяцей, псіхічна хворых. Упершыню тэрмін выкарыстаў французскі мастак Жан Дзюбюфэ, які цікавіўся неакадэмічнай, наіўнай эстэтыкай. У англамоўнай літаратуры выкарыстоўваецца тэрмін аўтсайдэр-арт.
У 1947 годзе Дзюбюфэ з аднадумцамі, сярод якіх быў Андрэ Брэтон, заснаваў у Парыжы Compagnie de l'Art brut, мэтай якой было дакументаванне і збіранне твораў альтэрнатыўнага мастацтва — карцін Адольфа Вёльфлі, Алаізы Корба і інш. У 1949 годзе ў галерэі René Drouin прайшла выстаўка пад назвай Art brut préferé aux arts culturels, на якой экспанавалася 200 карцін 63 мастакоў.
Літаратура
- Leo Navratil: Art brut und Psychiatrie Gugging 1946—1986, Bd. I u. II, Verlag Christian Brandstätter: Wien 1999, ISBN 3-85447-716-3 | ISBN 3-85447-720-1
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ар брут
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.