Ар-дэко
Дата заснавання / стварэння 1910-я і 1925
Выява
Звязаная асоба Cassandre[d][1], Эжэн Грасэ, Жорж Брак і Поль Сезан
Сфера дзейнасці дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктура, дызайн інтэр'еру[d], індустрыяльны дызайн[d], мода і graphic arts[d]
Названа ад International Exhibition of Modern Decorative and Industrial Arts[d]
Краіна
Папярэдні ў спісе мадэрн
Быў натхнёны Société des artistes décorateurs[d], кубізм, канструктывізм, функцыяналізм, мадэрнізм, футурызм, Эжэн Грасэ, Жорж Брак і Поль Сезан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ар-дэко (фр.: art déco) — уплывовая плынь у выяўленчым і дэкаратыўным мастацтве першай паловы XX стагоддзя, якая ўпершыню з'явілася ў Францыі ў 1920-х гадах, а затым стала папулярна ў 1930—1940-я гады ў міжнародным маштабе.[2] Выявілася ў асноўным у архітэктуры, модзе, жывапісе і перастала быць актуальнай у перыяд пасля Другой сусветнай вайны. Гэта эклектычны стыль, які ўяўляе сабой сінтэз мадэрнізму і неакласіцызму. Стыль ар-дэко таксама мае значны ўплыў такіх мастацкіх кірункаў, як кубізм, канструктывізм і футурызм.

Адметныя рысы — строгая заканамернасць, смелыя геаметрычныя формы, этнічныя геаметрычныя ўзоры, афармленне ў паўтонах, адсутнасць яркіх кветак у афармленні, пры гэтым пярэстыя арнаменты, раскоша, шык, дарагія, сучасныя матэрыялы (слановая костка, кракадзілавая скура, алюміній, рэдкія пароды дрэва, срэбра). У ЗША, Нідэрландах, Францыі і некаторых іншых краінах ар-дэко паступова эвалюцыянаваў у бок функцыяналізму.

Зноскі

  1. (unspecified title) — 2018. — С. 008. — ISBN 978-4-09-298316-8
  2. Русский орфографический словарь Российской академии наук. / В. В. Лопатин. — 2007.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.