Арэ́хаўскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 162,2[1] м |
Даўжыня | 3,93 км |
Шырыня | 1,08 км |
Плошча | 2,11 км² |
Аб’ём | 0,00434 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 10,8 км |
Найбольшая глыбіня | 3,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,2 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 33,4 км² |
Упадаюць | Рака Чорная |
Выцякаюць | Рака Аршыца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Арэ́хаўскае возера |
|
|
|
Арэ́хаўскае возера |
|
|
Арэ́хаўскае возера, або Вялікае Арэхаўскае возера — возера ў Беларусі ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне Аршыцы на поўнач ад Оршы.
Плошча возера складае 2,11 км², даўжыня 3,93 км, найбольшая шырыня 1,08 км. Даўжыня берагавой лініі 10,8 км, найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,1 м. Аб’ём вады ў возеры 4,34 млн м³. Плошча вадазбору 33,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—5 да 10—15 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно выслана глеем і сапрапелем. У паўночнай частцы возера востраў плошчай каля 2,4 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У возера ўпадае рака Чорная і ручаі, выцякае рака Аршыца. Возера Арэхаўскае выкарыстоўваецца ў якасці ахаладжальніка Беларускай ДРЭС. На паўднёвы ўсход ад возера гарадскі пасёлак Арэхаўск.
У Арэхаўскім возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карась, плотка, акунь і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-37 Архівавана 2 мая 2013.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 16. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 39. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 35. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)