Вёска
Арэхаўна
± | ||||||||||||||||||||||
Арэ́хаўна[1] (трансліт.: Arechaŭna, руск.: Ореховно) — вёска ў Бабыніцкім сельсавеце Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 30 км ад Полацка і за 5 км ад гарадскога пасёлка і чыгуначнай станцыі Ветрына, на паўночным беразе возера Арэхаўна
Узнікла пасля 1521 г. на землях І. Р. Корсака, гараднічага полацкага, пазней мястэчка ў складзе Полацкага ваяводства. З 1552 г. дваром Арэхаўна, дзе было 50 сем'яў, валодаў сын Корсака Баркулаб. У 1995 годзе 18 жыхароў, 10 двароў.
Да 16 кастрычніка 1989 года вёска ўваходзіла ў склад Нацкага сельсавета[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.