Арэст Адамавіч Кіпрэнскі | |
---|---|
руск.: Орест Кипренский | |
![]() Аўтапартрэт, 1828 | |
Дата нараджэння | 13 (24) сакавіка 1782[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 (24) кастрычніка 1836[2] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рамантызм |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Арэст Адамавіч Кіпрэнскі (13 (24) сакавіка 1782 — 5 (17) кастрычніка 1836) — рускі мастак, графік і жывапісец, майстар партрэта.
Біяграфія
Арэст Кіпрэнскі, пазашлюбны сын памешчыка А. С. Дзьяканава, нарадзіўся 13 (24) сакавіка 1782 на мызе Няжынскай (в. Нежнава, дзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка, а ў 2012 годзе плануецца ўстаноўка помніка) (паблізу Капор'я, на тэрыторыі цяперашняй Ленінградскай вобласці). Па дакументах быў запісаны ў сям'ю прыгоннага Адама Швальбэ.
Атрымаўшы вольную, ў 1788 годзе быў залічаны ў выхаваўчае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі мастацтваў пад прозвішчам Кіпрэнскі. Вучыўся ў акадэміі да 1803 года. Жыў у Маскве (1809 год), Цверы (1811 год), Пецярбургу (1812 год), а ў 1816—1822 і ад 1828 года — у Рыме і Неапалі.
У ліпені 1836 Кіпрэнскі ажаніўся з Аннай-Марыяй Фалькучы, для чаго яму папярэдне давялося прыняць каталіцтва.
Мастак памёр у Рыме 17 кастрычніка 1836 года ад запалення лёгкіх і быў пахаваны там жа ў царкве Сант-Андрэа-дэле-Фратэ.
Зноскі
- 1 2 3 Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ http://ebookiriran.ru/index.php?id=376§ion=9&view=article Праверана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ Кипренский Орест Адамович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 275. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
- Кіпрэнскі Арэст Адамавіч. Біяграфія і творчасць мастака на Artonline.ru Архівавана 22 лютага 2008. (руск.)
- Арэст Адамавіч Кіпрэнскі у бібліятэцы «Старацель»
- Партрэт садоўніка (руск.)
- Партрэт Давыдава Архівавана 18 верасня 2008. (руск.)
- Настаўнік Кіпрэнскага — Элізар Шэнау Архівавана 5 мая 2009. (руск.)
- Галерэя карцін Арэста Кіпрэнскага, біяграфія і аналіз аўтапартрэтаў (руск.)