Арыэль | |
---|---|
Тып | група ўзнагарод[d] |
Заснавальнік | Мексіканская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[d] |
Заснаванне | 1947 |
Краіна | |
Сайт | premioariel.com.mx |
«Арыэль» (ісп.: Premio Ariel) — нацыянальная кінапрэмія Мексікі, якая прысуджаецца штогод з 1947 года Мексіканскай акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук (ісп.: Academia Mexicana de Artes y Ciencias Cinematográficas, AMACC). Узнагарода ўяўляе сабой фігурку мужчыны, якую распрацаваў скульптар Ігнасіа Асунсола. Прэмія названа па загалоўку знакамітай кнігі эсэ пра лацінаамерыканскага чалавека за аўтарствам уругвайскага пісьменніка Хасэ Энрыке Радо. Лічыцца самай прэстыжнай узнагародай у мексіканскім кіно.
Акадэмія прысуджае «Сярэбраны Арыэль» у 25 катэгорыях і «Залаты Арыэль» за найлепшы фільм. Акрамя таго, «Залаты Арыэль» прысуджаецца асобам і ўстановам у знак прызнання іх кар’ерных дасягненняў.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.