Арыстоцель Ф’ёраванці | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1420[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1486[1][2] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Fioravante Fioravanti[d][1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арысто́цель Ф'ёрава́нці, ці Арысто́цель Фіярава́нці (італ.: Ridolfo Aristotele Fioravanti; каля 1415, г. Балоння, Італія — каля 1486) — італьянскі архітэктар, інжынер.
Біяграфія
Да 1473 працаваў пераважна ў Балонні і Мілане. Вядомасць набыў за інжынерныя работы па ўмацаванні і перасоўцы буйных збудаванняў.
У 1475 па запрашэнні вялікага князя Івана III Васільевіча прыехаў у Маскву. Пабудаваў Успенскі сабор (1475—79) Маскоўскага Крамля, у якім гарманічна спалучыў традыцыі Уладзіміра-Суздальскай школы дойлідства з рацыяналістычнымі рысамі архітэктуры італьянскага рэнесансу. Як ваенны інжынер і начальнік артылерыі ўдзельнічаў у паходах Івана III на Ноўгарад (1477—78), Казань (1482), Цвер (1485).
Зрабіў вялікі ўплыў на развіццё рускай будаўнічай тэхнікі.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Dizionario Biografico degli Italiani — 1960. Праверана 9 мая 2021.
- ↑ https://www.biografiasyvidas.com/biografia/f/fieravanti.htm
Літаратура
- Ф'ёраванці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. С. 367.
- Собко Н. Фиораванти дельи Альберти, Рудольфо // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. (руск.)
- Земцов С. М., Глазычев В. Л. Аристотель Фьораванти. М., 1985.
- Подъяпольский С. С. Итальянские строительные мастера в России в конце XV — начале XVI в. по данным письменных источников (опыт составления словаря) // Реставрация и архитектурная археология: Новые материалы и исслед. М., 1991.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арыстоцель Ф’ёраванці
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.