Арына Сабаленка | |
---|---|
Нарадзілася |
5 мая 1998[1] (25 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Рэзідэнцыя | Мінск, Беларусь |
Рост | 182 см |
Вага | 80 кг |
Прафесійная кар’ера | 2015 — цяпер |
Вядучая рука | правая |
Трэнер(ы) | Антон Дуброў |
Прызавыя грошы | $14 382 781[2] |
Адзіночны разрад | |
Вынікі (в/п) | 364—175 |
Тытулы | 14 WTA, 1 WTA 125K, 5 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (11 верасня 2023) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2023, 2024) |
Францыя | 1/2 фіналу (2023) |
Уімблдан | 1/2 фіналу (2021, 2023) |
ЗША | фінал (2023) |
Парны разрад | |
Вынікі (в/п) | 90—67 |
Тытулы | 6 WTA, 1 WTA 125K, 1 ITF |
Найвышэйшы рэйтынг | 1 (22 лютага 2021) |
Турніры серыі Вялікага шлема | |
Аўстралія | перамога (2021) |
Францыя | 1/2 фіналу (2019) |
Уімблдан | 1/4 фіналу (2019) |
ЗША | перамога (2019) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Апошняе абнаўленне: 30 жніўня 2023 года |
Ары́на Сярге́еўна Сабале́нка (нар. 5 мая 1998, Мінск, Беларусь) — беларуская прафесійная тэнісістка; пераможца турніраў WTA ў адзіночным разрадзе, фіналістка Кубка Федэрацыі (2017) у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.
Біяграфія
Нарадзілася 5 мая 1998 года ў Мінску. Бацька — Сяргей Сабаленка (1975—2019), былы хакеіст[3], маці — Юлія Сабаленка[4]. Мае малодшую сястру Антаніну[4].
Займацца тэнісам пачала ў Беларусі пад уплывам бацькі[3]. Першым спаборніцтвам, дзе ў 12-гадовым узросце перамагла Арына Сабаленка, стала адкрытае першынство СДЮШАР. У 13 гадоў тэнісістка стала найлепшай на турніры ГЦАР і адкрытым рэспубліканскім турніры на прызы РЦАП па тэнісе. Да пераходу на дарослы ўзровень у 2014 годзе Арына Сабаленка перамагла яшчэ на чатырох дзіцячых турнірах. Аднак нізкі юніёрскі рэйтынг не даваў магчымасці Арыне адбірацца на юніёрскія турніры серыі Вялікага шлема. Таму яна пачала набіраць вопыт на дарослых турнірах Міжнароднай федэрацыі тэніса. Восенню 2015 года Сабаленка ўпершыню выйграла два турніры-«дзесяцітысячнікі» ў Анталлі, а ў снежні таго ж года перамагла на «25-тысячніку» ў Пуне (Індыя).
Вучылася на завочным аддзяленні ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры на спартыўна-педагагічным факультэце спартыўных гульняў і адзінаборстваў. Аддае перавагу агрэсіўнаму сілавому тэнісу з кароткімі розыгрышамі — у тры-чатыры ўдары. Часта выконвае эйсы. Па гульнявой манеры падобная з Серэнай і Вінус Уільямс. Паводле ацэнкі старшыні Беларускай тэніснай федэрацыі Аляксандра Шакуціна, байцоўскія якасці Сабаленка пераважаюць над яе фізічнай формай, дзякуючы чаму яна «можа выйграваць, здавалася б, абсалютна безнадзейныя матчы». Падрыхтоўкай тэнісісткі займаліся трэнеры Сяргей Аляксандраў, Таццяна Пучак, Уладзімір Пярко, з якім Сабаленка ў маі 2016 года ў кітайскім Цяньцзіне выйграла свой першы буйны міжнародны турнір WTA. Пазней займалася са спарынг-партнёрам Антонам Дубровым і трэнерам па фізпадрыхтоўцы Вадзімам Сашурыным, у мінулым чэмпіёнам свету па біятлоне. З 2016 года трэніравалася ў расійскага спецыяліста Халіла Ібрагімава. Бурны прагрэс Сабаленка пацвярджаў такі факт: за тыдзень падрыхтоўкі да матчу з камандай Швейцарыі тэнісістка павялічыла хуткасць уводу мяча ў гульню на 25 км/г[5].
Жыла і трэніравалася ў Мінску. Станам на 2023 год жыве ў Маямі[6].
Спартыўная кар’ера
Прафесійную кар’еру пачала ў 2016 годзе.
У 2017 годзе на дэбютным турніры Вялікага Шлема ў другім коле выбыла з барацьбы. У Ташкенце ўпершыню дайшла да паўфіналу турніраў WTA, па шляху перамогшы 3-ю сеяную, 53-ю ракетку свету Таццяну Марыю. У кастрычніку 2017 упершыню прабілася ў фінал турніру WTA (у кітайскім Цяньцзіні), дзе саступіла Марыі Шарапавай[7]. Пасля гэтага Арына Сабаленка ўпершыню ў сваёй кар’еры ўвайшла ў топ-100 сусветнага тэніснага рэйтынгу і стала першай ракеткай Беларусі. Пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Мумбаі Арына Сабаленка скончыла сезон на 73-й пазіцыі рэйтынгу.
У красавіку 2018 года Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўвайшла ў топ-50 сусветнага рэйтынгу. Гэта адбылося пасля ўдалага выступу на турніры ў швейцарскім Лугана, дзе беларуска дайшла да фіналу. 25 жніўня 2018 года Арына Сабаленка заваявала першы ў кар’еры тытул на турнірах прэм’ер-узроўню. У фінальным паядынку ў Нью-Хэйвене (ЗША) яна перайграла іспанку Карлу Суарэс Навара. Пасля гэтага беларуска трапіла ў топ-20 сусветнага рэйтынгу. У верасні беларуская тэнісістка здабыла перамогу на яшчэ адным прэм’ер-турніры ва Ухані, цягам якога перамагла 6-ю тэнісістку свету Эліну Світоліну. На адкрытым чэмпіянаце Кітая выйшла ў чвэрцьфінал. Праз хваробу Арына Сабаленка адмовілася ад удзелу ў ВТБ Кубку Крамля[8]. Жаночая тэнісная асацыяцыя прызнала Арыну Сабаленка «Навічком года» паводле вынікаў 2018 года[9]. Напрыканцы года Сабаленка займала 11-ю пазіцыю сусветнага рэйтынгу[10].
У студзені 2019 года Арына Сабаленка перамагла на чэмпіянаце ў Шэньчжэні[11]. Такім чынам Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры ўзнялася на 10-е месца ў рэйтынгу WTA[12]. Наняла новага трэнера па фізічнай падрыхтоўцы — амерыканца Джэйсана Стэйсі[13].
У 2019 годзе стала пераможцам малога падагульняючага турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі[14]. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі дайшла толькі да другога кола, пацярпеўшы паражэнне ад Аманды Анісімавай[15]. На Уімблдане 2019 года была пасеяная пад дзясятым нумарам, але ў першым жа коле прайграла Магдалене Рыбарыкавай[16].
У студзені 2020 года саступіла Крысціне Плішкавай у другім коле турніра ў Шэньчжэні і не здолела абараніць тытул[17]. У кастрычніку 2020 года перамагла Вікторыю Азаранка ў фінале турніра «J&T Banka Ostrava Open 2020»[18]. У лістападзе 2020 года стала пераможцам турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі ў Лінцы[19].
Стала пераможцам турніра ў Абу-Дабі першага афіцыйнага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі, які праводзіўся ў 2021 годзе, здабыўшы ў фінале перамогу над Веранікай Кудзярметавай[20]. Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Токіа, але саступіла ў другім коле харватцы Доне Векіч[21].
У верасні 2021 года выйшла ў паўфінал Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе, дзе прайграла канадскай тэнісістцы Лэйле Фернандэс за выхад у фінал[22].
28 студзеня 2023 года выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе, упершыню атрымаўшы перамогу ў адзіночным разрадзе на турніры «Вялікага шлема»[23]. Фіналістка Адкрытага чэмпіянату ЗША, у верасні ўзначаліла сусветны жаночы рэйтынг. Аднак на выніковым турніры WTA пацярпела паражэнне ад полькі Ігі Свёнтак і саступіла ёй першую пазіцыю па выніках 2023 года.
27 студзеня 2024 года Арына Сабаленка ў другі раз запар выйграла жаночы Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па тэнісе.
Нацыянальная зборная
Выступае за зборную Беларусі на Кубку Білі Джын Кінг, разам з якой дамаглася права згуляць у фінале спаборніцтваў у 2017 годзе.
У красавіку 2016 года Арына Сабаленка ўпершыню трапіла ў зборную Беларусі, дзе прайграла невырашальны парны матч Кубка Федэрацыі, у якім Беларусь адолела Расію і выйшла ў I Сусветную групу.
У першым сезоне найвышэйшай групы зборная Беларусі нечакана дайшла да фіналу. У чвэрцьфінале супраць Нідэрландаў і ў паўфінале супраць Швейцарыі Арына Сабаленка саступала ў першых матчах наймацнейшым тэнісісткам суперніц (Кікі Бертэнс і Цімеа Бачынскі адпаведна), пасля яна замацоўвала перамогі напарніцы Аляксандры Сасновіч над другімі ракеткамі (Міхаэлай Крайчак і Вікторыяй Голубіч адпаведна). На момант паўфіналу Сабаленка мела 125-е месца ў рэйтынгу.
У фінальным матчы супраць ЗША Арына Сабаленка перамагла чэмпіёнку ЗША, 13-ю ракетку свету Слоан Стывенс, аднак пазней саступіла 10-й ракетцы Како Вандэвэй і ў парным разрадзе, у выніку чаго ЗША атрымалі мінімальную перамогу 3:2.
Палітычныя погляды
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[24][25].
Заўвагі
- 1 2 https://www.billiejeankingcup.com/en/player/800342816
- ↑ Aryna Sabalenka
- 1 2 Отец Арины Соболенко скончался в возрасте 44 лет Архівавана 4 снежня 2020.
- 1 2 «Антонина, береги маму, спасай Арину»: в Сети обсуждают фото младшей сестры Арины Соболенко
- ↑ Юрий Михалевич. Соболенко сравнивают с Сереной Уильямс, а ей нравится Шарапова (руск.)(недаступная спасылка). sport.tut.by (27 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2018. Праверана 9 жніўня 2018.
- ↑ pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2023. Праверана 28 студзеня 2023.
- ↑ Константин Лобандиевский. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (4 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2021. Праверана 26 жніўня 2023.
- ↑ Арина Соболенко снялась с турнира «ВТБ Кубок Кремля» по болезни. Ее место займет «лаки лузер» (руск.). Twitter (14 кастрычніка 2018).
- ↑ Арына Сабаленка прызнаная "Навічком года" . Белтэлерадыёкампанія (19 кастрычніка 2018).
- ↑ Мария Никулашкина. "Сказала, что тренер сделал из меня машину для убийств". Про крутое прозвище Соболенко (руск.). Спорт-Экспресс (1 лютага 2019).
- ↑ Арина Соболенко выиграла турнир в Шэньчжэне. Это ее третий титул (руск.). Eurosport (5 студзеня 2019).
- ↑ "Штодзённы спартыўны агляд Звязды". Звязда. 28 студзеня 2019. Праверана 28 студзеня 2019.
{{cite news}}
: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр:|coauthors=
(даведка) - ↑ Міхалевіч, Ю.. Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). СПОРТ.TUT.BY (5 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2021. Праверана 26 жніўня 2023.
- ↑ Арына Сабаленка выйграла малы падагульняючы турнір WTA . Belarus.by (28 кастрычніка 2019).
- ↑ Соболенко не сумела выйти в третий круг "Ролан Гаррос" (руск.). РИА Новости Спорт (30 мая 2019).
- ↑ Соболенко в двух сетах проиграла Рыбариковой в первом круге Уимблдона (руск.). championat.ru (1 ліпеня 2019).
- ↑ Соболенко проиграла Кр. Плишковой и не смогла защитить титул в Шэньчжэне (руск.). Sport24 (7 студзеня 2020).
- ↑ J&T Banka Ostrava Open 2020. У Арины Соболенко титул в одиночном разряде! (руск.). Белорусская теннисная федерация (25 кастрычніка 2020).
- ↑ Соболенко выиграла турнир в Линце, завоевав третий титул в сезоне (руск.). ООО «Национальный спортивный телеканал» (15 лістапада 2020).
- ↑ Арина Соболенко разгромила Веронику Кудерметову и выиграла первый турнир нового сезона WTA (руск.). Eurosport (13 студзеня 2021).
- ↑ Георгий Сосно. Арина Соболенко завершила выступление на Олимпиаде-2020 в Токио (руск.) (26 ліпеня 2021).
- ↑ Арина Соболенко не смогла пробиться в финал US Open
- ↑ Беларуска Арына Сабаленка выйграла Australian Open, Радыё Свабода, 28-01-2023
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.