Арыжня | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24 км |
Басейн | 176 км² |
Вадацёк | |
Вусце | рака Пціч |
• Каардынаты | 53°06′24,54″ пн. ш. 28°34′36,72″ у. д. |
Ухіл ракі | 0,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Пціч → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Мінская вобласць, Магілёўская вобласць |
Раёны | Старадарожскі раён, Глускі раён, Асіповіцкі раён |
![]() ![]() вусце |
|
![]() ![]() вусце |
Ары́жня (Арыжна), Аражня, Какланка, Пастовіцкі канал — рака ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці і Глускім і Асіповіцкім раёнах Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Пціч.
Назва
Назва старабалцкага паходжання. Адпачатная форма была блізкая да прускай азёрнай назвы Aryngine (Ar-, -ng-, -n-), потым дала форму тыпу «Аряжня»[1].
Корань ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- «рухацца»[2]. Ён таксама ў літоўскім гідроніме Arina, латышскім Aruona[3].
Назва Аражня значыць «Плыткая (рака)».
Гідраграфія
Даўжыня ракі 24 км[4]. Плошча вадазбору 176 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Дубное Старадарожскага раёна, цячэ па паўночнай частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч за 3 км ніжэй вёскі Лука Асіповіцкага раёна. Па ніжнім цячэнні ракі праходзіць мяжа паміж Асіповіцкім і Глускім раёнах. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Асноўны прыток — рака Чарніца (справа).
Зноскі
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45—47.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 47.
- ↑ Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 6. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Минская область. Стародорожский район: карта. Старые Дороги: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 32. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)