Аршанскі льнокамбінат
Заснаванне 1930
Размяшчэнне
Колькасць супрацоўнікаў
  • 3 500 чал. (2020)
Сайт linenmill.by

Аршанскі льнокамбінат — прадпрыемства па вырабе льняных тканін у Оршы.

Гісторыя

У 1928—1937 гадах была ўзведзена і 1-я чарга Аршанскага льнокамбіната — першынца беларускага тэкстылю. У 1934 годзе для прадпрыемства пачалі друкаваць газету[1]. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія захопнікі разбурылі камбінат. Аднаўленне камбіната пачалося ў 1944 годзе, але ўжо ў 1949 годзе выпуск тканін перавысіў даваенны. У 1963 годзе пабудавана 2-я, у 1972 г. — 3-я чарга камбіната. У 1973 годзе ў яго склад увайшла Аршанская льнопрадзільная фабрыка «Дняпро», якая стала асноўным пастаўшчыком пражы дывановым прадпрыемствам рэспублікі.

Камплект ручнікоў

3 1990 года камбінат — арэнднае вытворча-гандлёвае прадпрыемства, вырабляе бытавую, бялізнавую, сукеначна-касцюмную, дэкаратыўную і іншыя тканіны, якія карыстаюцца вялікім попытам не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і за яе межамі. У 1997 годзе экспарт бытавых тканін у далёкае замежжа (ЗША, Германію, Швейцарыю, Нідэрланды і іншыя краіны) дасягнуў 9,8 млн м². З 2002 года рэспубліканскае ўнітарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства.

Амадея

31 студзеня 2020 года Савет Міністраў Беларусі прыняў пастанову № 55, якая прадугледжвае пакрыццё з бюджэту працэнтаў па крэдыту ($51,8 млн) на мадэрнізацыю камбіната, які быў выдадзены ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад 30 снежня 2015 года[2].

Знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі з мая 2023 года[3].

Сучасны стан

У складзе прадпрыемства 5 фабрык, дзейнічаюць 22 цэхі і 120 вытворчых участкаў. Ільнокамбінат вырабляе больш за 30 млн м. кв. ільняных тканін у год. Экспартуе да 80 % тканін у краіны СНД, Італію, Германію, Турцыю, Францыю, Нідэрланды, Швецыю, Літву, Чэхію і іншыя краіны.

Дырэктары

Зноскі

Літаратура

  • Самоцветов К. В. Оршанский льнокомбинат // Республика Беларусь: энциклопедия: в 6 т. /редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 614.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 540. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 1. — Мн., 1996. — С.540-541.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.