Аршанскі каледж
Дата заснавання 1 ліпеня 1911[1]
Тып каледж
Студэнтаў 80[1] і 114[2]
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь
Адрас Віцебская вобласць, г. Орша, вул. Аляксандра Пушкіна, 9Б
okvgu.vsu.by

Аршанскі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Орша Віцебскай вобласці. Філіял Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Размешчаны па адрасе вул. Аляксандра Пушкіна, 9Б.

Гісторыя

29 мая 1911 г. міністр народнай асветы Расійскай імперыі прыняў рашэнне аб адкрыцці ў Оршы жаночай настаўніцкай семінарыі, якая была адкрыта 1 ліпеня 1911 таго ж года Дырэктарам семінарыі прызначаны М. А. Сяркоў. Першы выпуск настаўнікаў народных вучылішчаў адбыўся ў 1915 годзе.

У ліпені 1917 г. семінарыя ператворана ў сярэднюю педагагічную навучальную ўстанову для абодвух палоў, старшынёй школьнага савета навучальнай установы выбраны М. А. Сяркоў. У 1919 г. ператворана ў педагагічныя курсы. 1 кастрычніка 1921 г. на базе педагагічных курсаў адкрыты Аршанскі педагагічны тэхнікум. 6 жніўня 1926 г. Аршанскі рабфак рэарганізаваны ў Беларускі педагагічны тэхнікум.

У 1930 годзе ажыццёўлены пераход з 4-гадовага на 3-гадовы тэрмін навучання. У 1932 годзе ў тэхнікуме адкрыты завочны сектар для навучання настаўнікаў пачатковай школы, якія не мелі педагагічнай адукацыі. 29 красавіка 1937 г. педагагічны тэхнікум у перайменаваны ў Аршанскае педагагічнае вучылішча. 23 чэрвеня 1939 года Аршанскае педагагічнае вучылішча злілася з Віцебскім педагагічным вучылішчам.

16 ліпеня 1946 г. у Оршы адкрытае рускае педагагічнае вучылішча. Першы пасляваенны выпуск настаўнікаў пачатковых класаў адбыўся ў 1947 годзе. У 1950 г. ажыццёўлены пераход з 3-гадовага на 4-гадовы тэрмін навучання.

У 1955/1956 навучальным годзе вучылішчу перададзена будынак па вул. Міру, 6 (навучальны корпус № 1). 23 ліпеня 1956 г. педагагічнага вучылішча перайменаванае ў Аршанскае індустрыяльна-педагагічнае вучылішча. У 19561961 гадах часова спынены прыём навучэнцаў па спецыяльнасці «Выкладанне ў 1-4 класах агульнаадукацыйнай школы». 1 верасня 1956 г. адкрыта падрыхтоўка настаўнікаў па спецыяльнасці «Выкладанне працы ў 5-8 класах агульнаадукацыйнай школы».

У верасні 1962 года адкрыта прыбудова да навучальнага корпуса № 1, у верасні 1971 — будынак навучальнага корпуса № 2 па вул. Аляксандра Пушкіна, 9б. У 1974-1991 гадах дзейнічала завочнае аддзяленне для падрыхтоўкі настаўнікаў працоўнага навучання.

12 студзеня 1977 года індустрыяльна-педагагічнае вучылішча перайменаванае ў Аршанскае педагагічнае вучылішча. У 19771980 гадах часова спынены прыём навучэнцаў па спецыяльнасці «Выкладанне ў 1-4 класах агульнаадукацыйнай школы». У 1984 годзе адкрыты новы будынак інтэрната па вул. Кірава, 7. У 19901996 гадах адкрыта падрыхтоўка выхавальнікаў дашкольных устаноў.

12 ліпеня 1994 года педагагічнае вучылішча рэарганізаванае ў Аршанскі педагагічны каледж. 21 красавіка 1995 года пастанова № 105 Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь аб стварэнні навуковавучэбна-метадычнага аб’яднання (НВМА): Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут — Аршанскі педагагічны каледж. З 6 жніўня 2001 г. Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж.

21 ліпеня 2004 года Аршанскі дзяржаўны педагагічны каледж далучаны да Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Дырэктары

  • 19111921 — Міхаіл Абрамовіч Сяркоў
  • 19221924 — Ізраіль Якаўлевіч Кунін
  • 19261927 — А. Акулік
  • 19271929 — Яўген Сямёнавіч Аляхновіч
  • 19291932 — Антон Васілевіч Палонскі
  • 19321935 — Іван Мікалаевіч Зянюк
  • 19351937 — Айзік Навумавіч Кантаровіч
  • 19371938 — І. Левін
  • 19381939 — В. І. Барысевіч
  • 19461950 — Якаў Аўрамавіч Дулебянец
  • 19511957 — Кісялёў
  • 19511957 — Андрэй Рыгоравіч Сямёнаў
  • 19571965 — Фама Міхайлавіч Райценка
  • 19651969 — Ніна Андрэеўна Гусарава
  • 19691978 — Іван Іванавіч Смарыга
  • 19782002 — Аляксандр Уладзіміравіч Хмяльніцкі
  • з 2002 — Людміла Васілеўна Яршова

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.