Аршанская бітва
Дата(ы) верасень кожнага года
Месца(ы) правядзення в. Гацькаўшчына, Аршанскі раён
Жанр(ы) бардаўская песня, фольк, фольк-рок, рок
Сайт vorsafest.livejournal.com

Фестываль «Аршанская бітва» — штогадовы бардаўскі фестываль, прысвечаны Аршанскай бітве. Ладзіцца на беразе ракі Крапівенка каля вёскі Гацькаўшчына Аршанскага раёна, на месцы аднайменнае бітвы, у якой войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім атрымалі перамогу над маскоўскім войскам.

Гісторыя

Ідэя правядзення фестываля беларускай аўтарскай песні на месцы Аршанскай бітвы 1514 года належыць беларускаму барду Андрэю Мельнікаву[1]. Першы фестываль беларускай аўтарскай песні «Аршанская бітва» адбыўся 30 жніўня 1991 года. З таго часу фестываль штогод праходзіў у азначаны час і на азначаным месцы, за выключэннем 1994 (ладзілася юбілейнае мерапрыемства пад назвай «Дзень беларускай вайсковай славы»), 1996—1998 гг. Сам фестываль пачынаецца ўвечары, завяршаецца на наступны дзень у раніцы. Выступы адбываюцца амаль на працягу ўсёй ночы[2].

Праграма фестывалю не абмяжоўваецца толькі традыцыйным канцэртам, ў розныя гады яна ўключала ў сябе паказальныя выступы рыцарскіх клубаў, разнастайныя фаер-шоў, праходзіў перформанс Алеся Пушкіна «Абуджэнне».

У розны час на фэсце выступалі: гурт «Gods Tower», гурт «Камэлот», гурт «Evthanazia», гурт «Avalon house», гурт «Sarcastic green», гурт «Хосьпіс» , Андрэй Мельнікаў, Андрэй Хадановіч, Зміцер Сідаровіч, Віктар Шалкевіч, Зміцер Бартосік, Лера Сом, Таццяна Беланогая, Алег Грушэцкі, Вольга Акуліч, Ігар Мухін, Лана Медзіч, Анатоль Кудласевіч, Алесь Камоцкі, Алесь Наркевіч, Сяржук Мінскевіч, Аляксей Галіч, Зміцер Абразцоў, Зміцер Захарэвіч, Зміцер Сасноўскі (лідар гурта «Стары Ольса»), Сяржук Доўгушаў (Vuraj), Алег Мізула, Сяргей Шляхтаў, Ігар Палынскі, Мікола Рудакоўскі і іншыя[3].

Удзел у святкаванні прымалі чальцы мастацкай суполкі «Пагоня», а таксама палітыкі і грамадскія дзеячы Зянон Пазняк, Мікола Статкевіч, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч і іншыя.

Выступоўцы

1991 год

Андрэй Мельнікаў, Зміцер Сідаровіч, Лера Сом, Вольга Акуліч.

1992 год

Віктар Шалкевіч, Лера Сом, Зміцер Бартосік, Кастусь Герашчанка, дуэт братоў Дзямідчыкаў, Ігар Мухін, Лана Медзіч, Андрэй Мельнікаў.

1993 год

Андрэй Мельнікаў, Лера Сом, Ігар Мухін-Рабянок, Анатоль Кудласевіч, Лана Медзіч, Кастусь Герашчанка, гурт Змітра Сідаровіча «Камэлот», Алег Грушэцкі (Мінск), Васіль Аўраменка (Магілёў), Зміцер Дзядзенка (Мінск), Наташа Казлова (Барысаў), Алег Дашкевіч (Мінск) ды іншыя.

1995 год

Андрэй Мельнікаў, Алесь Камоцкі, рок-гурты «Gods Tower» (Гомель), «Evthanazia», «Avalon house», «Sarcastic green» (Мінск). «Хоспіс».

1999 год

Андрэй Мельнікаў, Ігар Мухін-Рабянок, паэт Славамір Адамовіч, мастак Алесь Пушкін, самадзейны калектыў пад кіраўніцтвам Аляксандра Галіча (Мінск).

2002 год

Рэп-трыо «Аршанскія хлопцы», Зміцер Бартосік ды іншыя.

2003 год

Паэтка Таццяна Барысік (Магілёў), Зміцер Сідаровіч, Зміцер Бартосік ды іншыя.

2004 год

Алесь Наркевіч (Вілейка) ды іншыя.

2005 год

Паэт і выканаўца Андрэй Хадановіч (Мінск), Зміцер Абразцоў ды іншыя.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Копцік 2007, с. 12.
  2. Навіны фэсту «Аршанская бітва»/Некалькі слоў з гісторыі. Аргкамітэт фестываля «Аршанская бітва». Праверана 2 лістапада 2016.
  3. Марцін Мельнікаў. На Крапівенскім полі адзначылі ўгодкі Аршанскай бітвы. Новы Час (7 верасня 2020). Праверана 25 лістапада 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.