![]() Арцём Кійко | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Арцём Сяргеевіч Кійко | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 студзеня 1996[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 182 см | ||||||||||||||||||
Вага | 70 кг[3] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Арцём Кійко (нар. 13 студзеня 1996, Мар’іна Горка) — беларускі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
Пачынаў займацца футболам у ДЮСШ роднай Мар’інай Горкі, першы трэнер — Гія Панчулідзэ. Пазней далучыўся да структуры мінскага «Дынама», з 2013 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2015 на правах арэнды выступаў за клуб Першай лігі «Бяроза-2010». Па заканчэнні сезона «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Кійко вярнуўся ў «Дынама». Рыхтаваўся да сезона 2016 разам з асноўнай камандай, аднак у сезоне выступаў за дубль. 27 лістапада 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы апошняга тура супраць мазырскай «Славіі» (0:1).
У студзені 2017 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Сезон 2017 пачаў у дублі, аднак пасля прызначэння ў маі трэнерам асноўнай каманды Сяргея Гурэнкі, які раней кіраваў рэзервовым складам, Кійко стаў часцей з’яўляцца ў аснове, выходзячы на замену ў канцы сустрэчы.
У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[5], аднак з-а траўм згуляў толькі ў шасці матчах і ў ліпені таго ж года пакінуў каманду[6].
У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[7], дзе стаў выступаць за дубль, а з лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. У лютым 2019 года пакінуў «Прамень»[8] і неўзабаве папоўніў склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[9], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, за сезон забіў 15 галоў.
У студзені 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2020 года афіцыйна пакінуў «Арсенал»[10], аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду. У 2020—2021 гадах гуляў за дзяржынскі клуб у Першай лізе, станавіўся найлепшым барбардзірам каманды ў абодвух сезонах. У 2022 годзе быў іграком стартавага складу ў Вышэйшай лізе.
У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[11]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[12].
Міжнародная кар’ера
У 2012—2014 гадах выступаў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Літвы (2:1).
Дасягненні
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Дынама | ![]() | 10 | 0 |
2014 | дубль | Дынама | ![]() | 31 | 2 |
2015 | Д2 | Бяроза-2010 | ![]() | 26 | 3 |
2016 | Д1 | Дынама | ![]() | 1 | 0 |
2017 | Д1 | Дынама | ![]() | 5 | 1 |
2018 (1) | Д1 | Гарадзея | ![]() | 6 | 0 |
2018 (2) | дубль | Прамень | ![]() | 8 | 1 |
2019 | Д3 | Арсенал | ![]() | 24 | 15 |
2020 | Д2 | Арсенал | ![]() | 24 | 10 |
2021 | Д2 | Арсенал | ![]() | 33 | 14 |
2022 | Д1 | Арсенал | ![]() | 28 | 2 |
2023 | Д1 | Гомель | ![]() | 9 | 0 |
Крыніцы
- ↑ Artem Kiyko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://footballfacts.ru/person/280173
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/artyom_kiiko/
- ↑ Дублеры минского «Динамо» Кийко, Чиж, Плотников и Крайко подписали контракты с клубом (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Городея" арендовала Кийко у минского "Динамо" (руск.). football.by (8 студзеня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Кийко покинул "Городею" (руск.). football.by (12 ліпеня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко (руск.). football.by (17 жніўня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Луч" расстался с Артемом Кийко (руск.). football.by (1 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Дзержинский "Арсенал" представил эмблему и новичков (ФОТО) (руск.). football.by (19 лютага 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Кийко покинул "Арсенал" (руск.). football.by (23 лютага 2020). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Кийко перешел в "Гомель" (руск.). football.by (13 лютага 2023). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Мирошников и еще два футболиста покинули "Гомель" (руск.). football.by (12 студзеня 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.