Горад
![]()
Арол на карце Расіі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арол (руск.: Орёл) — горад (з 1708 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 311,6 тыс. чалавек (2019). Горад размешчаны ў межах Сярэднярускага ўзвышша, на берагах ракі Акі і яе прытока Орліка.
Назва
Назва паселішча Арол ад назвы ракі Орлік. Тая лічыцца другаснай і перш мела ў аснове балцкі гідранімічны корань Arl-. У народа-этымалагічным сэнсе пазнейшы тапонім быў прыстасаваны пад назву птушкі арол[1].
Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы ракі Арлея на ўсходзе ад смаленскага Кардымава[2], азёраў Арлея на поўначы ад Віцебска і Арлейка (< Арлея) каля Полацка, прускага возера Arle[3].
Далей да гідранімічнага кораня Ar- як у назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[4].
Адпачатная балцкая назва ракі Орлік значыла «Хуткаплынная (рака)».
Гісторыя
Заснаваны ў 1566 годзе як крэпасць для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. У пачатку XVII ст. — адзін з ачагоў Сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе ўваходзіў у склад Кіеўскай губерні, а з 1719 года — цэнтр Арлоўскай правінцыі, з 1727 года — у складзе Белгародскай губерні, з 1778 года — цэнтр Арлоўскай губерні. У XVIII—XIX стст. дваранска-купецкі горад з прадпрыемствамі па апрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, ліцейнымі і механічнымі заводамі; буйны цэнтр хлебагандлю. З 1928 года знаходзіўся ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, з 1934 года — у Курскай вобласці, з 1937 года — цэнтр Арлоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1941 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.
Транспарт
Беларусы ў Арле
Беларусы з’яўляюцца чацвёртай нацыянальнасцю горада пасля рускіх, украінцаў, армян і ў агульнай колькасці жыхароў займаюць (0,28 %). У Арле нарадзіўся беларускі фізік Мікалай Сяргеевіч Акулаў.
Гарады-пабрацімы
Афенбах, Германія (14 ліпеня 1988)[5][6][…]
Брэст, Беларусь (27 чэрвеня 1997)[7][8]
Валакаламскі раён[d], Расія (19 лістапада 2014)[5][6]
Жодзіна, Беларусь (25 сакавіка 2016)[5][6][…]
Калуга, Расія (1 мая 2003)[5][6]
Колпіна, Расія (10 сакавіка 2010)[5][6]
Колпінскі раён, Расія (10 сакавіка 2010)[5][6]
Марыбар, Славенія (6 красавіка 2017)[5][6]
Новасібірск, Расія (4 жніўня 2014)[5][6]
Нові-Сад, Сербія (31 студзеня 2017)[5][6]
Нокія, Фінляндыя (1967)[7]
Пенза, Расія (29 жніўня 2018)[5][6]
Разград, Балгарыя (4 жніўня 2016)[5][6][…]
Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія (2012)[7]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Міхаіл Міхайлавіч Бахцін (1895—1975) — рускі філосаф.
- Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. 1944) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч.
- Ігар Веніямінавіч Васілеўскі (нар. 1941) — педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993).
- Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў (1932—1993) — беларускі архітэктар.
- Віктар Цімафеевіч Лебедзеў (нар. 1932) — беларускі акцёр.
- Уладзімір Аляксандравіч Русанаў (1875—1913) — расійскі даследчык Арктыкі[9].
- Іван Аляксандравіч Фамін (1872—1936) — рускі савецкі архітэктар.
Заўвагі
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
- ↑ В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 http://www.orel-adm.ru/index.php?option=com_k2&view=itemlist&layout=category&task=category&id=135&Itemid=119:
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
- 1 2 3 https://www.orel-adm.ru/ru/about/news/novosti/ploschadi-dadut-imya/
- ↑ https://city-brest.gov.by/ru/pobratim-ru/
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 455. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арол (горад)