Пратэстантызм
Рэфармацыя
Дактрыны пратэстантызму

Дарэфармацыйныя рухі

Вальдэнсы · Гусіты · Катары · Лоларды


Рэфармісцкія цэрквы

Англіканства · Анабаптызм · Кальвінізм · Лютэранства · Цвінгліянства


Пост-рэфармацыйныя рухі

Адвентызм · Армініянства · Баптызм · Квакеры · Піетызм · Пурытанства · Пяцідзясятніцтва · Харызматызм


«Вялікае абуджэнне»

Рывайвелізм · Метадызм · Евангелізм · Вучні Хрыста

Армініянства — кірунак у пратэстанцкім багаслоўі, які сцвярджаў вырашальную ролю свабоды волі ў справе збаўлення. Назва звязана з імем нідэрландскага багаслова Якаба Армінія, які выступіў супраць кальвінісцкай ідэі прадвызначэння. Як асобная партыя армініянцы аформіліся ў 1610 годзе пасля смерці Армінія, аднак яны былі асуджаны на Дордрэхцкім сінодзе 1618 годзе[1] за паў-пелагіянства (меркаванне Р. Ч. Спраўла[2]) и сінергізм. Аднак армініянства істотна паўплывала на фарміраванне багаслоўя агульных баптыстаў[3].

Сярод прадстаўнікоў армініянства былі: Сімон Епіскапій (1583—1644), Ян Ітэнбогарт (1557—1644), Ян Олдэнбарневелт (1549—1619) і Гуга Гроцый[4].

Арміній і яго паслядоўнікі адпрэчвалі таксама тыповае для кальвінізму наглядальнае служэнне Царкве і сцвярджалі неабходнасць рэлігійнай цярпімасці.

Ідэі армініянства знаходзілі прыхільнікаў і за межамі Нідэрландаў: у XVIII ст. армініянскае разуменне прадвызначэння праявілася ў метадызме, яно таксама аказаў значны ўплыў на рывайвелізм і шэраг пазнейшых багаслоўскіх цячэнняў, якія распаўсюдзіліся пераважна ў англасаксонскім хрысціянстве. У наш час армініянства захавалася галоўным чынам у Нідэрландах, але падверглася значнаму ўплыву ліберальнага рацыяналізму.

Асноўныя палажэнні (5 артыкулаў)

  • Умоўнае прадвызначэнне: Боскі промысел улічвае згоду людзей (гэта значыць вера з'яўляецца прадметам выбару).
  • Усеагульнае збавенне: Хрыстос патэнцыйна выкупіў грахі ўсіх людзей.
  • Збаўленчая вера: У аснове збаўлення ласка Святога Духа.
  • Ласка, якой можна супрацьстаяць: Чалавек здольны супрацівіцца дзеянню ласкі Божай.
  • Няўпэўненасць у захаванасці: Чалавек здольны страціць ласку Божую.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.