Армізд II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Нарсэ[d] | ||||||
Пераемнік | Атурнарсэ[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | III стагоддзе | ||||||
Смерць | 309 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сасаніды | ||||||
Бацька | Нарсэ[d] | ||||||
Маці | Shapurdukhtak of Sakastan[d] | ||||||
Жонка | Ifra Hormizd[d][1] | ||||||
Дзеці | Шапур II, Ardashir II[d], Атурнарсэ[d], Харміздухт[d], Hormizd[d] і Zamasp[d] | ||||||
Веравызнанне | зараастрызм | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Армізд II (Хармізд) — шахіншах Ірана і ан-Ірана з 302 па 309 год, з дынастыі Сасанідаў.
Армізд быў сынам шахіншаха Нарсэ, які адрокся ад прастола. Ён быў у шлюбе з кушанскай прынцэсай. Пасля адрачэння свайго бацькі ад прастола Армізд стаў яго пераемнікам. Вельмі мала вядома пра яго кіраванне. Нягледзячы на тое, што ён здаваўся мяккім, мудрым і добразычлівым, цар кіраваў жорстка. Ён аднавіў пераслед маніхеяў. Армізд паслаў войскі ў Сірыі, каб запатрабаваць даніну з Гасанідаў, якія падтрымалі Рым. Паводле Хронікі Сеерты ён вёў вайну супраць рымлян, каб адпомсціць за паражэнне свайго бацькі, а Хроніка Арбелы сцвярджае што, калі пачаліся ганенні на хрысціян з боку рымскіх імператараў, ён сабраў вялікае войска, уварваўся ў рымскія тэрыторыі і разрабаваў шматлікія гарады. Дакладнасць гэтых звестак знаходзіцца пад пытаннем. Пасля яго смерці царом стаў яго сын Шапур II.
Зноскі
- ↑ Персідская Вікіпедыя — 2003.