Армянскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт | |
---|---|
арм.: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա | |
![]() | |
Арыгінальная назва | арм.: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա |
Міжнародная назва | англ.: State Academy of Fine Arts of Armenia |
Заснаваны | 1945 |
Размяшчэнне | Ерэван |
Сайт | safa.am |
![]() |
Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (арм.: Հայաստանի գեղարվեստի պետական ակադեմիա) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ерэван.
Гісторыя
Заснавана ў 1945 годзе як Ерэванскі мастацкі інстытут, які ў 1953 годзе быў аб'яднаны з Ерэванскім тэатральным інстытутам і дзейнічаў у складзе Ерэванскага мастацка-тэатральнага інстытута па 1994 года. З 1994 года, пасля падзелу Ерэванскага дзяржаўнага мастацка-тэатральнага інстытута на Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і Ерэванскую дзяржаўную мастацкую акадэмію, набывае самастойнасць і дзейнічае па цяперашні час. У 2017 годзе акадэмія перайменавалася ў Армянскую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.
Напрамкі навучання і структура
- Жывапіс (факультэт выяўленчых мастацтваў)
- Скульптура (факультэт выяўленчых мастацтваў)
- Графіка (факультэт выяўленчых мастацтваў)
- Прыкладное выяўленчае мастацтва (факультэт выяўленчых мастацтваў)
- Дызайн (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
- Дызайн камп'ютэрнай графікі (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
- Дызайн адзення (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
- Гісторыя і тэорыя выяўленчага мастацтва (факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Армянская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.