Армянскае нагор’е
арм. Հայկական լեռնաշխարհ
Від на Вялікі Арарат
Від на Вялікі Арарат
Краіны
Плошча400 тыс. км²
Найвышэйшая вяршыняАрарат 
Найвышэйшы пункт5165 м 
Армянскае нагор’е (Каўказ)
Армянскае нагор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Армянскае нагор’е (арм.: Հայկական լեռնաշխարհ) — сярэдняе з трох Пярэднеазіяцкіх нагор’яў.

Геаграфічнае становішча

Большая частка Армянскага нагор’я знаходзіцца ў межах сучасных Турцыі і Арменіі. Да Армянскага нагор’я адносіцца таксама заходняя частка Ірана, поўдзень Грузіі і заходняя частка Азербайджана. Плошча каля 400 тыс. км². Сярэдняя вышыня 1700 м, найбольшая 5165 м (гара Вялікі Арарат).

Прырода

Паверхня — спалучэнне лавава-туфавых пласкагор’яў і плато вышынёй 1500 — 3000 м з міжгорнымі ўпадзінамі і далінамі. Шэраг хрыбтоў (Арсіянскі, Агрыдаг, Джавахецкі, Вардэнінскі) утвораны ланцугамі вулканаў. Найбольшыя ўпадзіны: Арарацкая, Эрзурумская, Мушская і інш.; дно некаторых упадзін занята азёрамі Ван, Севан, Урмія (Рэзайе). Вулканічныя конусы (Сюпхан — 4434 м, Арагац — 4090 м і інш.) і лававае покрыва ўтварыліся ў неагене і чацвярцічным перыядзе. Невулканічныя хрыбты: Зангезурскі, Паландзёкен, Бінгёль, Аладаг, Карадаг, Машудаг, Карабахскі і інш. Карысныя выкапні: нафта, мыш’як, медзь, храміты, жалезная руда, поліметалічныя руды, каменны вугаль, каменная соль; мінеральныя і тэрмальныя крыніцы.

Клімат Армянскага нагор’я субтрапічны кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −3 да −15 °C, ліпеня ад 15 да 20 °C (у катлавінах 25 °C). Гадавая колькасць ападкаў на заходніх схілах 1000 мм і больш, у катлавінах 500—700 мм, на ўсходзе 300—500 мм. На Армянскім нагор’і пачынаюцца рэкі Еўфрат, Тыгр, Кура, Аракс.

Расліннасць стэпавая і паўпустынная на шэразёмах, светла-каштанавых, бурых і шэра-карычневых глебах. Па схілах гор — хмызнякі з маквісу, лясы з хвоі і дубу, фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі. На менш увільготненых схілах зараснікі калючых падушкападобных хмызнякоў. На вышыні 4000 м горны стэп, вышэй — альпійскія лугі, на вяршынях вечныя снягі і ледавікі. Жывёльны свет: шмат грызуноў, паўзуны, трапляюцца казуля, безааравы казёл, муфлон, мядзведзь, барс, паласатая гіена.

Гаспадарчая дзейнасць

Развіваецца аазіснае земляробства.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.