Арменія | |
---|---|
| |
Вяшчальнік | ARMTV |
Адбор | Нацыянальны
2007-2011
2013 2017-2018, 2020 Унутраны
2006
2008 2011 2013-2016 2019 |
Удзелы | |
Удзелы | 13 (10 у фінале) |
Першы выступ | 2006 |
Лепшы вынік | 4, (2008, 2014) |
Горшы вынік | 16 (паўфінал), 2019 |
Спасылкі | |
Арменія ўдзельнічае ў Еўрабачанні з 2006 года. Упершыню краіна хацела ўдзельнічаць яшчэ за год да гэтага, але вяшчальнік зняў заяўку. Такім чынам, у 2006 годзе, на конкурсе ў Афінах (Грэцыя), краіну прадставіў Андрэ з песняй «Без твайго кахання» («Without Your Love»). Песня дайшла да фіналу конкурса, а ў фінале, 20 мая 2006 года, заняла восьмую пазіцыю, тым самым адзначыўшы ўдалы дэбют Арменіі.
Арменія ўпершыню не прайшла ў фінал Еўрабачання ў 2011 годзе, прадстаўніцы Эмі не хапіла аднаго бала, каб прайсці ў фінал. Акрамя таго, краіна таксама не дабралася да фіналу ў 2018 і 2019 гадах. Арменія рабіла перапынак ва ўдзеле ў 2012 годзе, з прычыны таго, што конкурс праходзіў у Азербайджане, з якім у Арменіі канфлікт з-за НКР. У 2021 годзе Арменія таксама адмовілася ад удзелу, таму што паміж краінамі адбылася вайна, і Арменія панесла вялікія страты.
За ўсю гісторыю ўдзелу Арменія атрымала ў фіналах 1476 балаў, а ў паўфіналах — 1266 балаў.
Удзельнікі
Пераможца | |
Другое месца | |
Трэцяе месца | |
Чацвёртае месца | |
Пятае месца | |
Апошняе месца | |
Аўтаматычны праход у фінал | |
Не прайшла ў фінал | |
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана |
Год | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца | Балы | Месца | Балы | |||||
2006 | Андрэ | Англійская | «Without Your Love» | «Без твайго кахання» | 8 | 129 | 7 | 150 |
2007 | Айко | Англійская, армянская | «Anytime You Need» | «Калі табе патрэбна» | 8 | 138 | ||
2008 | Сірушо | Англійская, армянская | «Qele, Qele» (Քելե, Քելե) | «Давай-давай» | 4 | 199 | 2 | 139 |
2009 | Інга Аршакян і Ануш Аршакян | Англійская, армянская | «Jan Jan» (Ջան Ջան) | «Джан джан» | 10 | 92 | 5 | 99 |
2010 | Ева Рывас | Англійская | «Apricot Stone» | «Абрыкосавы каменьчык» | 7 | 141 | 6 | 83 |
2011 | Эмі | Англійская | «Boom-Boom» | «Бум-бум» | 12 | 54 | ||
2013 | Dorians | Англійская | «Lonely Planet» | «Самотная планета» | 18 | 41 | 7 | 69 |
2014 | Арам MP3 | Англійская | «Not Alone» | «Не адзін» | 4 | 174 | 4 | 121 |
2015 | Genealogy | Англійская | «Don't Deny» | «Сутыкнуцца з ценем» | 16 | 34 | 7 | 77 |
2016 | Івета Мукучан | Англійская | «Lovewave» | «Хваля кахання» | 7 | 249 | 2 | 243 |
2017 | Арцвік | Англійская | «Fly with me» | «Ляці са мной» | 18 | 79 | 7 | 152 |
2018 | Севак Ханагян | Армянская | «Qami» | «Вецер» | 15 | 79 | ||
2019 | Србук | Англійская | «Walking Out» | «Выходзячы» | 16 | 49 | ||
2020 | Атэна Манукян | Англійская | «Chains On You» | «Ланцугі на табе» | ||||
2021 | ||||||||
2022 | Роза Лін | Англійская | «SNAP» | «Пстрычка пальцаў» | 20 | 61 | 5 | 187 |
2023 | Brunette | Англійская, армянская | «Future Lover» | «Будучы каханы» | 14 | 122 | 6 | 99 |
Гісторыя галасавання
Станам на 2019 год гісторыя галасавання Арменіі выглядае наступным чынам:
|
|
|
|
Галерэя
- Івета Мукучан ў Стакгольме (2016)
- Србук у Тэль-Авіве (2019)