Армейскі камісар 2-га рангу

Арме́йскі каміса́р 2-га ра́нгу — персанальнае воінскае званне ў РСЧА і РСЧФ для вышэйшага палітычнага складу УС СССР.

Ніжэй за армейскага камісара 1-га рангу, вышэй за карпуснога камісара.

Гісторыя

Уведзена Пастановай ЦВК СССР і СНК СССР ад 22.09.1935 «Аб увядзенні персанальных ваенных званняў начальніцкага складу РСЧА».

Фактычна скасавана з увядзеннем генеральскіх званняў Указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 07.05.1940 «Аб устанаўленні воінскіх званняў вышэйшага каманднага складу Чырвонай Арміі».

малодшае званне:

Карпусны камісар


Армейскі камісар 2-га рангу
старэйшае званне:

Армейскі камісар 1-га рангу


Род войскаў Адпаведнае званне / пасада
У камандным складзе
Агульнавайсковае званне Камандарм 2-га рангу
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Камісар дзяржаўнай бяспекі 2-га рангу[1],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года
(ваеннаслужачыя памежных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Ваенна-марскі флот СССР Флагман флоту 2-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах Армінжынер
у ваенна-марскіх сілах Інжынер-флагман флоту
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў Армінтэндант
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў Армваенюрыст
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў Армурач
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў Армветурач

Парадак прысваення і пазбаўлення звання

Для ваеннаслужачых каманднага і начальніцкага складу, якія мелі ваеннае званне камбрыг (і яму адпаведныя ваенныя званні) і вышэй, тэрмін выслугі ў ваенных званнях не ўстанаўліваўся. Прысвойванне гэтым ваеннаслужачым званняў камдываў і вышэйшых камандных званняў (і адпаведных ім ваенных званняў) ажыццяўлялася рашэннем Народнага Камісара Абароны СССР. Званнi камандарма 1-га і 2-га рангу, флагмана флоту 1-га і 2-га рангу, армейскага камісара 1-га і 2-га рангу (і ім адпаведныя) прысвойваліся пастановай Урада Саюза ССР па прадстаўленні Народнага Камісара Абароны Саюза ССР.

Зніжэнне ў званні дапускалася толькі ў выключных выпадках і толькі па асобай пастанове Урада Саюза ССР.

Пазбаўленне ваеннага звання камдыва і вышэй (і ім адпаведных) ажыццяўлялася па прысуду суда, зацверджанаму Урадам Саюза ССР.

Персаналіі

1935 год

20.11.1935

  • Міхаіл Пятровіч Амелін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Кіеўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 верасня 1937 года.
  • Лазар Навумавіч Аранштам (1896—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР — член Ваеннага савета Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 25 сакавіка 1938 года.
  • Антон Сцяпанавіч Булін (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Беларускай ваеннай акругі. Расстраляны 29 ліпеня 1938 года.
  • Георгій Іванавіч Веклічаў (1898—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Маскоўскай ваеннай акругі. Расстраляны 8 студзеня 1938 года.
  • Аляксандр Сяргеевіч Грышын (1891—1937), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Балтыйскага флоту. Застрэліўся, баючыся арышту, 15 ліпеня 1937 года.
  • Рыгор Іванавіч Гугін (1896—1937), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Чарнаморскага флоту. Расстраляны 26 лістапада 1937 года.
  • Барыс Міхайлавіч Іпа (1898—1937), начальнік Ваенна-палітычнай акадэміі імя Н. Г. Талмачова і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 26 лістапада 1937 года.
  • Сяргей Мікалаевіч Кажэўнікаў (1896—1938), член Ваеннага савета — начальнік палітупраўлення Харкаўскай ваеннай акругі. У снежні 1936 г. зняты з пасады без новага прызначэння; у ліпені 1937 г. звольнены з РСЧА. Расстраляны 9 студзеня 1938 года.
  • Міхаіл Маркавіч Ланда (1890—1938), адказны рэдактар газеты «Чырвоная зорка». Расстраляны 28 ліпеня 1938 года.
  • Аўгуст Іванавіч Мезіс (1894—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Прыволжскай ваеннай акругі. Расстраляны 21 красавіка 1938 года.
  • Рыгор Сяргеевіч Окунеў (1900—1938), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ціхаакіянскага флоту. Расстраляны 28 ліпеня 1938 года.
  • Гайк Аляксандравіч Асепян (1891—1937), намеснік начальніка Галоўнага палітычнага ўпраўлення РСЧА. Расстраляны 10 верасня 1937 года.
  • Іосіф Ерамеевіч Славін (1893—1938), начальнік Упраўлення ваенна-навучальных устаноў РСЧА. Расстраляны 15 сакавіка 1938 года.
  • Пётр Аляксандравіч Смірноў (1897—1939), член Ваеннага савета пры наркаме абароны СССР, начальнік палітупраўлення Ленінградскай ваеннай акругі. У снежні 1937 года павышаны да армейскага камісара 1-га рангу, прызначаны наркамам Ваенна-марскога флоту СССР. Расстраляны 23 лютага 1939 года.
  • Аляксандр Львовіч Шыфрэс (1898—1938), начальнік Ваенна-гаспадарчай акадэміі РСЧА і член Ваеннага савета пры народным камісары абароны СССР. Расстраляны 25 верасня 1938 года.

1937 год

1939 год

  • 28.04.1939 — Іван Васільевіч Рогаў (1899—1949), начальнік Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧФ, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты берагавой службы.

1940 год

  • 04.04.1940 — Аляксандр Іванавіч Запарожац (1899—1959), член Ваеннага Савета Маскоўскай ваеннай акругі, падвышаны ў званні да армейскага камісара 1-га рангу ў 1941 годзе.
  • 20.06.1940:
    • Мікалай Іванавіч Бірукоў (1901—1974), член Ваеннага Савета Далёкаўсходняга фронту, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты танкавых войскаў.
    • Уладзімір Мікалаевіч Барысаў (1901—?), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧА, асуджаны ў ліпені 1941 года на 5 гадоў ППЛ за махлярства[2] з пазбаўленнем звання. У 1944 годзе вызвалены датэрмінова, прысвоена званне палкоўніка. У 1948 годзе арыштаваны паўторна і асуджаны на 5 гадоў. Тэрмін адбыў цалкам. Рэабілітаваны ў 1954 годзе.

1941 год

  • 22.10.1941 — Павел Сцяпанавіч Сцяпанаў (1901—1977), намеснік камандуючага ВПС СССР па палітычнай частцы, пераатэставаны ў генерал-маёры авіяцыі.
  • 17.11.1941 — Фёдар Фядотавіч Кузняцоў (1904—1979), намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення палітычнай прапаганды РСЧА, пераатэставаны ў генерал-лейтэнанты.

Знакі адрознення

Знакі адрознення армейскага камісара 2-га рангу ў арміі і авіяцыі: чатыры ромбы ў пятліцах з эмблемай роду войскаў (пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг[3] (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).

Гл. таксама

Зноскі

  1. Верамееў Ю. Г. Анатомія арміі. Табліцы воінскіх званняў Рускай Арміі. Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія 1935—1940 гг.
  2. Звягінцаў В. Вайна на вагах Феміды: Вайна 1941—1945 гг. у матэрыялах следча-судовых спраў.
  3. Нарукавные знаки различия военнослужащих ВМФ (июнь 1941 — февраль 1943 года) Архівавана 1 лютага 2009.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.