Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||
Армавір[2] (руск.: Армавир) — горад (з 1914 года) у Расіі краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага краю. Насельніцтва 210,0 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1839 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе Кубані, пры выхадзе яе з паўночных перадгор'яў Вялікага Каўказа, у месцы ўпадзення ў яе прытока Уруп, за 202 км на паўднёвы ўсход ад Краснадара. Важны чыгуначны вузел: станцыі Армавір-Растоўскі і Армавір-Туапсінскі Паўночна-Каўказскай чыгункі. Неўзабаве будзе дабудавана новая РЛС (магутней за Габалінскую РЛС у Азербайджане), што дапоўніць сілавую прысутнасць ў горадзе. На сённяшні дзень у горадзе знаходзіцца Армавірскае лётнае вучылішча.
Эканоміка
- Харчовая прамысловасць: малочны камбінат, мыслатлушчкамбінат, кандытарская фабрыка «Армавірская», Армавірскі мясаперапрацоўчы завод, ТАА «Метраполіс», кансервавы завод саўгаса «Усход» і г. д.
- Машынабудаванне і металаапрацоўка (ААТ «Армавірскі вопытны машынабудаўнічы завод», Армавірскі электрамеханічны завод — філіял ААТ «ЭЛТЕЗА», ААТ «Армавірскі электратэхнічны завод», ААТ «Армавірскі завод цяжкага машынабудавання», Армавірскі завод чыгуначнага машынабудавання|завод чыгуначнага машынабудавання і інш.).
- Хімічная і нафтахімічная прамысловасць (Армавірскі завод гумавых вырабаў).
- Лёгкая прамысловасць.
Вядомыя асобы
- Юрый Міхайлавіч Віннік (1923—1995) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза.
- Валянціна Васілеўна Талкунова (1946—2010) — савецкая і расійская спявачка.
- Альберт Сямёнавіч Шагінян (1934—2000) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, гідраўлічных і электрагідраўлічных сочачых сістэм.
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.