Арктычная нізіна | |
---|---|
Каардынаты: 70°30′ пн. ш. 155°00′ з. д. | |
Размяшчэнне | ЗША, штат Аляска |
Вышыня над узроўнем мора | каля 200 м |
![]() ![]() Арктычная нізіна |
|
![]() ![]() Арктычная нізіна |
|
Апісанне
Даўжыня каля 1 000 кіламетраў, шырыня да 150 кіламетраў. Вышыня каля 200 м.
Складзена з марскіх алювіяльных адкладаў. Паверхня плоская, слаба расчлянёная далінамі. Характэрны поліганальныя грунты, маразабойнатрэшчынаватая шматгадовая мерзлата, гідралакаліты (узгоркі-пінга). Шматлікія лагунныя і тэрмакарставыя азёры і непраходныя балоты. Клімат субарктычны. Расліннасць мохава-лішайнікавая, па далінах рэк вярбовыя хмызнякі і асакова-разнатраўныя лугі.
Радовішча нафты і прыроднага газу (заліў Прадха). Рэдкія паселішчы эскімосаў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.