![](../I/%D0%A2%D1%80%D0%B8%D1%83%D0%BC%D1%84%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B0_%D0%9C%D0%BE%D0%B3%D0%B8%D0%BB%D1%91%D0%B2.jpg.webp)
А́рка Сла́вы, або Мемарыя́льная а́рка — трыумфальная арка ў Магілёве, размешчаная па вул. Першамайскай у скверы імя І. С. Лазарэнкі.
Гісторыя
![](../I/Mahilo%C5%AD%252C_Saborny._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%252C_%D0%A1%D0%B0%D0%B1%D0%BE%D1%80%D0%BD%D1%8B_(N._Lvov%252C_1800)_(2).jpg.webp)
Узведзена ў 1780 годзе на Саборнай плошчы, насупраць Іосіфаўскага сабора (не захаваўся). Праз гэту арку ў 1780 годзе праязджала ў Магілёў расійская імператрыца Кацярына II[1], якая наведвала горад для сустрэчы з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II[2].
Арка рэстаўрыравана ў 1950-я гады. Тады ж над нішай усталяваны барэльефы У. І. Леніна, герба СССР, сярпа і молата.
У 1964 годзе на арцы Славы ў Магілёве ўсталяваны мемарыяльныя дошкі, на якіх пералічаны часці і злучэнні Чырвонай Арміі, якія былі ўзнагароджаны за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне ордэнамі Чырвонага Сцяга, Суворава II ступені, Суворава III ступені, а таксама атрымалі назву «Магілёўскіх».
Архітэктура
Арка ўяўляе сабой прамавугольнае ў плане збудаванне з двума выступамі-рызалітамі, якое завершана шырокім прафіляваным карнізам і ламаным трохвугольным франтонам, па тарцах фланкіравана дзвюма калонамі карынфскага ордара з антаблементам. У цэнтры галоўнага фасада — вялікая паўцыркульная ніша.
Зноскі
- ↑ Могилёв: Энцикл. справ. / Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 472 с., ил.
- ↑ Сайт Mogilev.by. Трыумфальная арка. Архівавана 21 мая 2012.
- ↑ Сайт Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. У Магілёве абнавілі арку Славы па вуліцы Першамайскай.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Арка Славы (Магілёў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Арка Славы (Магілёў) на сайце «Архіварта»