Аркадзь Ханонавіч Шкляр
Дата нараджэння 1 снежня 1949(1949-12-01) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера педагогіка
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Аркадзь Ханонавіч Шкляр (1 снежня 1949, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Доктар педагагічных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1972 г. З 1974 г. у сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі (майстар вытворчага навучання, намеснік дырэктара, дырэктар ПТВ, Мінскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча). З 1992 г. рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі.

Навуковыя працы пра праблемах бесперапыннай прафесійнай адукацыі, тэорыі i методыкі вытворчага навучання ва ўмовах шматузроўневай падрыхтоўкі. Распрацаваў комплексную сістэму падрыхтоўкі кадраў па схеме «ПТВ — тэхнікум — ВНУ», якая пакладзена ў аснову стварэння інтэграваных шматузроўневых навучальных устаноў бесперапыннай прафесійнай адукацыі ў краінах СНД.

Зноскі

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.