Аркадзь Міхайлавіч Добкін | |
---|---|
Дата нараджэння: | 1960 |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | СССР → Беларусь |
Адукацыя | |
Кампанія | EPAM Systems |
Пасада | прэзідэнт і старшыня рады дырэктараў |
Узнагароды і прэміі |
|
Аркадзь Міхайлавіч Добкін (1960, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі прадпрымальнік. На працягу некалькіх гадоў уваходзіць у першую дзясятку рэйтынга 200 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1960 годзе ў Мінску. Вучыўся ў сярэдняй школе № 50 г. Мінска з матэматычным ухілам. У 1983 годзе скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер электратэхнікі». У 1991 годзе эміграваў у ЗША. У 1993 г. заснаваў EPAM Systems.
Член савета дырэктараў асацыяцыі «Руссофт». Член Савета Асацыяцыі (у 2010—2011 гадах старшыня) «Інфапарк».
На штогадовым міжнародным конкурсе «Прадпрымальнік года — 2014», які праводзіцца кампаніяй Ernst & Young стаў Нацыянальным пераможцам і пераможцам у намінацыі «Міжнародны бізнес»[2].
Зноскі
- ↑ Архівавана 6 кастрычніка 2018. ТОП 200 успешных и влиятельных бизнесменов Беларуси // Ежедневник.by (руск.) Архівавана 6 кастрычніка 2018.
- ↑ Аркадий Добкин, президент и председатель совета директоров EPAM, назван «Предпринимателем года-2014» по версии Ernst&Young // EPAM Systems (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2018. Праверана 20 кастрычніка 2018.