Аржавенік, або аржаваннік, аржавень — у беларускай міфалогіі від балотных нячысцікаў.
Апісанне
Насяляў аржавень — балота з іржавымі плямамі на паверхні ад растворанай у ім жалезнай руды. Нават узімку аржавень не можа схаваць свайго жытла — бура-жоўтыя плямы з-пад снегу і лёду выдаюць знаходжанне. Уяўляўся брудна-рудым, з надзвычайна тоўстым жыватом, з тонкімі, як сцябліна, нагамі, увесь пакрыты іржавымі прыліпамі. Часам здабычай аржавеня можа стаць рэдкая жывёла, якая трапіла ў яго балота, або начны п’яніца, які заблукаў. Аржавенік спакайнейшы за сваіх братоў — багніка і балотніка. Яго не трывожаць людзі, бо глеба на такіх балотах не ўрадлівая, летам аржавень не перасыхае, таму нячысцік жыве бестурботна, абрастае ліпучымі слаямі, падтрымлівае каламуць у аржавені.
Гл. таксама
Спасылкі
- Родныя вобразы. Міфалогія. Аржавень(недаступная спасылка)
- Ракiцкi Вячаслаў. Беларуская Атлянтыда
- Аржавенік на ілюстрацыі Валерыя Славука