Арда́ — у цюркскіх і мангольскіх народаў першапачатковая ваенна-адміністрацыйная арганізацыя ці аб'яднанне некалькіх плямён, лагер качэўнікаў; у сярэдневяковых цюрка-мангольскіх феадальных дзяржавах сталіца, стаўка хана. Адсюль назва дзяржаў, а таксама саюзаў качавых плямён (напрыклад, Залатая Арда, Крымская Арда).
Літаратура
- Арда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 474.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.