Аргані́чныя сульфі́ды[1], тыяэфіры[1] — сераарганічныя злучэнні агульнай формулы RSR' (R і R' — аднолькавыя або розныя арганічныя радыкалы; атам серы S можа ўваходзіць у цыкл).
Арганічныя сульфіды шырока распаўсюджаныя ў прыродзе. Некаторыя сарты нафты ўтрымліваюць да 4—5 % серы, большая частка якой звязана ў выглядзе сульфідаў. Прыродныя арганічныя сульфіды, такія як біятын, метыянін, — біялагічна актыўныя рэчывы.
Ніжэйшыя аліфатычныя арганічныя сульфіды — бясколерныя вадкасці. Іх тэхнічныя маркі маюць непрыемны пах[1]. Добра раствараюцца ў вадзе і арганічных растваральніках. Слабейшыя асновы, чым простыя эфіры. Пры ўзаемадзеянні з дыалкілсульфатамі, алкілсульфатамі, са спіртамі ў прысутнасці моцных кіслот утвараюць солі сульфонію. Перакісам вадароду акісляюцца да сульфаксідаў.
Арганічныя сульфіды выкарыстоўваюцца ў якасці адарантаў гаручых газаў, антыаксідантаў, стабілізатараў паліва, змазачных матэрыялаў і палімераў.
Галагенсульфіды (напрыклад, іпрыт) атрутныя.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 3 БелЭн 2002.
Літаратура
- Міляшкевіч Я. Г. Сульфі́ды аргані́чныя, тыяэфіры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 264. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Ермолов А. Ф. Сульфиды органические (тиоэфиры) // Химическая энциклопедия: в 5 т (руск.) / Зефиров Н. С. (гл. ред.). — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. — Т. 5: Три—Ятр. — 783 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85270-310-9.
- Сульфиды органические // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Сера: учеб. пособие. В 2 ч. / Н. Н. Михайлова, И. Н. Сираева; под общ. ред. проф. С. С. Злотского // Сер. Молекулы и реакции.- Уфа: Изд-во УГНТУ, 2018.- Вып. 8. — Ч. 2: Органические соединения серы. Архівавана 1 сакавіка 2022. — 93 с. — 200 экз. — ISBN 978-5-7831-1527-1, ISBN 978-5-7831-1690-2 (ч. 2). (руск.)