Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Усе дзяржавы-члены АБСЕ
     Дзяржавы-ўдзельнікі АБСЕ      Партнёры па супрацоўніцтве
Абрэвіятура АБСЕ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Вена, Аўстрыя
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Тып арганізацыі міжурадавая
Афіцыйныя мовы англійская, іспанская, італьянская, нямецкая, руская, французская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Ламберта Заньер
Дырэктар БДІПЧ Міхаэль Георг Лінк
Прадстаўнік па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч
Заснаванне
Дата заснавання 18 сакавіка 1991 (33 гады таму)
Колішняя назва Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Бюджэт 156,4 млн еўра (2008)
Колькасць супрацоўнікаў 3266 (2008)[2]
Кіроўны орган Нарада
Член у 56 дзяржаў Паўночнага паўшар’я
Папярэднік Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Узнагароды
www.osce.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, АБСЕ (англ.: Organization for Security and Co-operation in Europe, OSCE, фр.: Organisation pour la sécurité et la coopération en Europe) — найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. Арганізацыя аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Былая назва — «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» — НБСЕ (англ.: Conference for Security and Cooperation in Europe, CSCE).

Кіраўніцтва

  • Дзеючы старшыня АБСЕ — Эдзі Рама (Албанія).
  • Генеральны сакратар АБСЕ — Томас Грэмінгер (Швейцарыя).
  • Дырэктар БДІПЧ АБСЕ — Інгібьорг Сольрун Гісладатыр (Ісландыя).
  • Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ — Арлем Дэзір (Францыя).

Гісторыя

«Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» была сазваная з ініцыятывы СССР і сацыялістычных краін Еўропы як пастаянна дзеючы міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады, для стварэння мераў памяншэння ваеннага супрацьстаяння і ўмацавання бяспекі ў Еўропе.

Нарада праходзіла ў тры этапы:

  1. 3 — 7 ліпеня 1973 — Хельсінкі — нарада міністраў замежных спраў,
  2. 18 верасня 1973 — 21 ліпеня 1975 — Жэнева — унясенне прапаноў, паправак і ўзгадненне тэксту Заключнага акта,
  3. 30 ліпеня — 1 жніўня 1975 года ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі кіраўнікі 35 краін падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскае пагадненне).
Наступныя сустрэчы

Развіццё дасягнутых пагадненняў замацоўвалася на сустрэчах дзяржаў-удзельніц:

  • 1977—1978 — Бялградская,
  • 1980—1983 — Мадрыдская,
  • 1984 — Стакгольмская,
  • 1986 — Венская.
  • 19—21 лістапада 1990 — Парыжская нарада кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц НБСЕ. Тут была падпісана Парыжская хартыя для новай Еўропы (якая абвясціла заканчэнне халоднай вайны), заключаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), прынятая сумесная дэкларацыя 22 дзяржаў (членаў НАТА і Арганізацыі Варшаўскага дагавора), створаны зараз існуючы трохступеньчаты механізм палітычных кансультацый: сустрэчы на вышэйшым узроўні, Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Камітэт старэйшых службовых асоб.
  • 10 верасня — 4 кастрычніка 1991 — Маскоўская трэцяя заключная нарада Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні НБСЕ (першая адбылася ў 1989 у Парыжы, другая — у 1990 у Капенгагене). Прыняты дакумент, у якім упершыню ўказана, што пытанні, якія тычацца правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і вяршэнства закона, маюць міжнародны характар, а абавязкі ў галіне чалавечага вымярэння не адносяцца да ліку выключна ўнутраных спраў краін-членаў НБСЕ.
  • 1992 — Хельсінкская сустрэча на вышэйшым узроўні. Прыняты дакумент «Выклік часу перамен», які даў пачатак ператварэнню НБСЕ з форума пераважна палітычнага дыялогу між краінамі-удзельніцамі ў трансрэгіянальную арганізацыю, якая ставіць мэты падтрымкі ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцця супрацоўніцтва «ад Ванкувера да Уладзівастока». НБСЕ атрымала шырокія паўнамоцтвы і магчымасці прымаць меры практычнага характару для прадухілення і ўрэгулявання лакальных і рэгіянальных канфліктаў.
  • 1992 — Стакгольмская сустрэча Савета МЗС. Заснаваны пост Генеральнага сакратара НБСЕ.
  • 1993 — Рымская сустрэча Савета МЗС. Прынята Дэкларацыя па агрэсіўным нацыяналізме — крыніцы сучасных канфліктаў. Створаны Пастаянны камітэт НБСЕ — інстытут пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц.
  • 1994 — Будапешцкая сустрэча на вышэйшым узроўні. Прынята рашэнне аб перайменаванні НБСЕ з 1 студзеня 1995 у АБСЕ — Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Прынята палітычная дэкларацыя «На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», дамоўленасць пра пачатак распрацоўкі мадэлі агульнай і ўсёабдымнай бяспецы для Еўропы XXI стагоддзя, ваенна-палітычныя дамоўленасці.
  • 1995 — Будапешцкая сустрэча Савета міністраў замежных спраў.

Краіны-удзельнікі

Удзельнікі АБСЕ

Краіна Краіна
Сцяг Азербайджана АзербайджанСцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія
Сцяг Албаніі Албанія Сцяг Малдовы Малдова
Сцяг Андоры АндораСцяг Мальты Мальта
Сцяг Арменіі АрменіяСцяг Манака Манака
Сцяг Аўстрыі АўстрыяСцяг Манголіі Манголія
Сцяг Балгарыі БалгарыяСцяг Нарвегіі Нарвегія
Сцяг Беларусі БеларусьСцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сцяг Бельгіі БельгіяСцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і ГерцагавінаСцяг Польшчы Польшча
Сцяг Ватыкана ВатыканСцяг Расіі Расія
Сцяг Венгрыі ВенгрыяСцяг Румыніі Румынія
Сцяг Вялікабрытаніі ВялікабрытаніяСцяг Сан-Марына Сан-Марына
Сцяг Германіі ГерманіяСцяг Сербіі Сербія
Сцяг Грузіі ГрузіяСцяг Славакіі Славакія
Сцяг Грэцыі ГрэцыяСцяг Славеніі Славенія
Сцяг Даніі Данія Сцяг Таджыкістана Таджыкістан
Сцяг ЗША ЗШАСцяг Туркменістана Туркменістан
Сцяг Ірландыі ІрландыяСцяг Турцыі Турцыя
Сцяг Ісландыі ІсландыяСцяг Узбекістана Узбекістан
Сцяг Іспаніі ІспаніяСцяг Украіны Украіна
Сцяг Італіі ІталіяСцяг Фінляндыі Фінляндыя
Сцяг Казахстана КазахстанСцяг Францыі Францыя
Сцяг Канады КанадаСцяг Харватыі Харватыя
Сцяг Кіпра КіпрСцяг Чарнагорыі Чарнагорыя
Сцяг Кыргызстана КыргызстанСцяг Чэхіі Чэхія
Сцяг Латвіі Латвія Швейцарыя
Сцяг Літвы ЛітваСцяг Швецыі Швецыя
Сцяг Ліхтэнштэйна ЛіхтэнштэйнСцяг Эстоніі Эстонія
Сцяг Люксембурга Люксембург

Партнёры па супрацоўніцтве

Міжземнамор’е

Азія

Акіянія

Гісторыя старшынства

Старшынства ў АБСЕ праводзіцца дзяржавай—членам на працягу каляндарнага года. Міністр замежных спраў гэтай дзяржавы выконвае функцыі Дзеючага старшыні АБСЕ.

ГодКраінаДзеючы старшыня АБСЕ
1991ГерманіяГанс-Дзітрых Геншэр (з чэрвеня)
1992ЧэхіяJiří Dienstbier (да 2 ліпеня); Jozef Moravčík (з 3 ліпеня)
1993ШвецыяMargaretha af Ugglas
1994ІталіяBeniamino Andreatta (да 11 мая); Antonio Martino (з 12 мая)
1995ВенгрыяЛасла Ковач
1996ШвейцарыяFlavio Cotti
1997ДаніяNiels Helveg Petersen
1998ПольшчаБраніслаў Герэмек
1999НарвегіяКнут Волебек
2000АўстрыяWolfgang Schüssel (да 4 лютага); Benita Ferrero-Waldner (з 5 лютага)
2001РумыніяMircea Geoană
2002ПартугаліяJaime Gama (да 6 красавіка); António Martins da Cruz (з 7 красавіка)
2003НідэрландыJaap de Hoop Scheffer (да 3 снежня); Bernard Bot (з 4 снежня)
2004БалгарыяСаламон Пасі
2005СлавеніяDimitrij Rupel
2006БельгіяKarel De Gucht
2007ІспаніяMiguel Ángel Moratinos
2008ФінляндыяІлка Канерва (да 4 кастрычніка); Аляксандр Стуб (з 5 кастрычніка)
2009ГрэцыяDora Bakoyannis (да 5 кастрычніка); George Papandreou (з 6 кастрычніка)
2010КазахстанКанат Саўдабаеў
2011ЛітваАўдронюс Ажубаліс
2012ІрландыяЭйман Гілмар
2013УкраінаЛеанід Кажара
2014ШвейцарыяДзідзье Буркхальтэр
2015СербіяІвіца Дачыч
2016ГерманіяФранк-Вальтэр Штайнмаер
2017АўстрыяСебасцьян Курц (да 18 снежня), Карын Кнайсль (з 18 снежня)
2018ІталіяАнджэліна Альфана (да 1 чэрвеня), Энца Маавера-Міланэзі (з 1 чэрвеня)
2019СлавакіяМіраслаў Лайчак
2020АлбаніяЭдзі Рама

Гл. таксама

Зноскі

  1. Contacts Праверана 2 снежня 2023.
  2. (англ.)Грашовая справаздача за 2008 год і выснова рэвізора // Сайт АБСЕ. 28 верасня 2009.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.