Арганза | |
---|---|
Матэрыял | шоўк[1] і хімічныя валокны[1] |
Метад вырабу | палатно[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арганза́ — тонкая жорсткая празрыстая тканіна, зробленая з шоўку, поліэстэру або віскозы шляхам скручвання двух валокнаў.
Арганза падзяляецца на бліскучую і матавую. Малюнак на арганзе можа вырабляцца рознымі спосабамі: вышыўкай, траўленнем, друк. Цікавыя эфекты даюць лазерная прарэзка і перфараванне. Арганзы выкарыстоўваюць у вытворчасці штор і ў касцюмах для усходніх танцаў.
Этымалогія назвы
Паходжанне слова «арганза» дакладна не вядома, вымаўленне яго канчаткова не ўстаялася. Ёсць здагадка, што яно паходзіць ад назвы старажытнага ўзбекскі горада Ургенч, або (па-узбекску) Урганч. Тым больш, што завезеная тканіна ў Еўропу была з Усходу ў канцы XVIII стагоддзе, а ва Ургенчы шмат гадоў існуе шаўкапрадзільная фабрыка. Націск на апошнім складзе адпавядае менавіта гэтай версіі.
Уэбстэрскі і Оксфардскі слоўнікі прапануюць версію, згодна з якой назва «арганза» паходзіць ад назвы Амерыканскай гандлёвай маркі Logranza (1820), пад якой выпускаліся розныя шаўковыя тканіны. Такой здагадцы адпавядае націск на перадапошнім складзе.