Вёска
Араны
± |
Ара́ны[1] (трансліт.: Arany, руск.: Араны) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Гісторыя
Вядома з канца XVII ст. У 1796 г. належала Адаму Ельскаму, войскаму ваўкавыскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 19 двароў, 110 жыхароў.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 32 двары, 47 жыхароў.
Інфраструктура
Крама
Памятныя мясціны
Каменны могільнік эпохі Сярэднявечча (XV-XVII ст.). За 1 км ад вёскі, на гары Крутаўка.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.