Аранеаморфныя павукі | |||||||||||||||||||||||||||
![]() Павук Callobius на чырвоным дрэве | |||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||
|
Аранеаморфныя павукі (Araneomorphae) — інфраатрад павукоў (Araneae). Ва ўмераных шыротах людзі часцей за ўсё сутыкаюцца з павукамі з гэтай групы. Працягласць жыцця большасці прадстаўнікоў — каля года.
![](../I/Cheiracanthium_punctorium_frei_1_17_Forst_Jungfernhdeide_Jg_46_070920.jpg.webp)
Будова
Хеліцэры большасці прадстаўнікоў інфраатраду валодаюць лабідагнатнай будовай: іх другія членікі складваюцца ў медыяльным кірунку — насустрач адзін аднаму. У параўнанні з артагнатнымі хеліцэрамі павукоў інфраатраду Mygalomorphae, лабідагнатныя хеліцэры дазваляюць атакаваць больш буйную здабычу, з чым звязваюць вялікую колькасць карлікавых формаў у гэтай групе. Прадстаўнікі адной з груп інфраатраду — сямейства Hypochilidae — захоўваюць прымітыўную артагнатную будову хеліцэр і сляды раздзялення брушка на сегменты.
Таксанамія
Інфраатрад падзяляюць на два таксона:
- Paleocribellatae — уключае адно сучаснае сямейства — Hypochilidae з 12 відамі;
- Neocribellatae — каля 39 тысяч відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 93 сямейства. Іх, у сваю чаргу, групуюць у тры серыі:
- Gradunguleae — 2 сямейства c 27 відамі;
- Haplogynae — 17 сямействаў, каля 3 650 відаў;
- Entelegynae — 73 сямейства, каля 35 300 відаў.
Зноскі
- 1 2 Иванов А. В. Пауки, их строение, образ жизни и значение для человека. — Л.: ЛГУ, 1965. — 304 с.
- ↑ У некаторых крыніцах (напрыклад, Вестхайдэ, Рыгер, 2008) назву разглядаюць у якасці сіноніма толькі адной з дзвюх дачыных груп — Neocribellatae.