Арам MP3
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Арам Саркісян
Дата нараджэння 5 красавіка 1984(1984-04-05) (39 гадоў)
Месца нараджэння Ерэван, Армянская ССР
Краіна Сцяг Арменіі Арменія
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, комік, шоўмэн
Інструменты вакал, фартэпіяна і гітара
Жанры поп-музыка
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арам Саркісян, больш вядомы як Арам MP3 (арм.: Արամ Սարգսյան; нар. 5 красавіка 1984, Ерэван, Арменія) — армянскі спявак, шоўмэн і комік, які быў абраны прадстаўляць Арменію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2014», з песняй «Not Alone».[1][2][3][4]

Біяграфія

Арам Саркісян нарадзіўся ў Ерэване 5 красавіка 1984 года. З дзяцінства марыў быць на вялікай сцэне, і яшчэ ў школе займаўся харавымі спевамі, удзельнічаў у школьных мерапрыемствах і тэатральных пастаноўках. У 2006 годзе скончыў Ерэванскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці фармацэўт.

Удзельнічаў у тэлепраекце «Дзве зоркі», гумарыстычным праекце «32 зуба», дзе рабіў пародыі на знакамітых спевакоў. Вядучы цэлага шэрагу тэлеперадач. Зараз удзельнічае ў гумарыстычным праекце «Vitamin Club». Аднойчы, у адной з тэлеперадач, адзін з яго калег жартам назваў яго «MP3», пасля чаго гэта мянушка замацавалася за выканаўцам, стаўшы ў выніку яго сцэнічным імем.

Еўрабачанне 2014

31 снежня 2013 года Арам MP3 быў абраны прадстаўляць Арменію на «Еўрабачанні 2014» з песняй «Not Alone»[5], дзе заняў 4-е месца ў фінале.

Дыскаграфія

Сінглы

  • «Shine» (2013)
  • «If I Tried» (2013)
  • «Just Go On» (2013)
  • «Not Alone» (2014)

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.