Бензол — адно з найбольш распаўсюджаных араматычных злучэнняў

Араматычныя злучэнні — цыклічныя арганічныя злучэнні, атамы якіх ствараюць адзіную спалучаную (араматычную) сістэму сувязяў. Назва ад прыемнага паху першых адкрытых такіх злучэнняў.

Асноўная крыніца араматычных злучэнняў — прадукты каксавання каменнага вугалю, перапрацоўкі нафты.

Араматычныя злучэнні — прадукты прамысловага арганічнага сінтэзу (палімеры, фарбавальнікі, лекавыя сродкі, выбуховыя рэчывы).

У вузкім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць толькі бензольныя злучэнні: араматычныя вуглевадароды (арэны), напрыклад, бензол, талуол, стырол, бі-, тры- і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з бензольных ядраў, напрыклад, нафталін, антрацэн, і іх вытворныя (галагензмяшчальныя аміны, нітразлучэнні, фенолы і іншыя).

Фізічныя і хімічныя ўласцівасці араматычных злучэнняў звязаны з існаваннем у іх замкнёнай электроннай абалонкі з π-электронаў. У параўнанні з ненасычанамі злучэннямі яны больш устойлівыя, удзельнічаюць пераважна ў рэакцыях замяшчэння і захоўваюць араматычную сістэму сувязяў.

У шырокім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць таксама гетэрацыклічныя электронныя аналагі бензолу (пірыдзін, пірол, фуран, тыяфен), небензоідныя злучэнні тыпу азуленаў, баразолу, ферацэну і інш.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.