Тэрмічныя і хімічныя апёкі | |
---|---|
![]() Апёкі кісці 2—4-й ступені, з частковым абвугліваннем тканак. | |
МКХ-10 | T20—T32 |
МКХ-9 | 940-949 |
DiseasesDB | 1791 |
MedlinePlus | 000030 |
MeSH | D002056 |
![]() |
Апёк — пашкоджанне тканак арганізма, выкліканае уздзеяннем высокай тэмпературы або ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў (лугам, кіслатой, солямі цяжкіх металаў і інш).
Адрозніваюць 4 ступені апёкаў: пачырваненне скуры, утварэнне пузыроў, амярцвенне ўсіх слаёў скуры, абвугліванне тканак. Ступень апёку вызначаецца велічынёй плошчы і глыбінёй пашкоджанні тканак. Чым большую плошчу ён займае і чым глыбейшае пашкоджанне тканак, тым цяжэйшы стан апёку. Першая дапамога пры апёках — спыненне ўздзеяння знешніх фактараў і апрацоўка раны.
Асаблівая форма апёкаў — прамянёвыя апёкі (сонечныя, рэнтгенаўскія і інш.) і ўдар электрычнасці.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.