Апостальскі візітатар — дэлегат Папы Рымскага, як правіла, на пасадзе біскупа, дасылаемы з мэтай вывучэння сітуацыі у дыяцэзіі, царкве або краіне. Ён надзелены адмысловымі, шырокімі паўнамоцтвамі і адказны толькі перад Папай Рымскім. Ягоная задача падрыхтаваць даклад у Ватыкан, які стане асновай для далейшых дзеянняў. Апостальскі візітатар часам надзяляецца надзвычайнымі паўнамоцтвамі. Апостальскі візітатар выконвае абавязкі біскупа ў дыяцэзіі, дзе няма біскупа ці для вернікаў, які маюць цяжкасці ў зносінах з іерархамі.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.