Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Апо́ле (польск.: Opole, сіл.: Uopole), да 1945 года Опельн (ням.: Oppeln) — горад па поўдні Польшчы, з'яўляецца гаспадарчым, навуковым, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Апольскага ваяводства. Аполе з'яўляецца адным з самых старых гарадоў Польшчы. Горад знаходзіцца ў гістарычнай вобласці Верхняя Сілезія і з сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя быў яе сталіцай. Першыя згадкі аб Аполі датуюцца 845 годам. Колькасць насельніцтва горада дасягае 120,2 тыс. чалавек.
Праз Аполе цячэ рака Одра, Сворніца і Пручкоўскі Паток, таксама ёсць невялікія рэкі Маліна, Альшчанка і Чарнка. Самы высокі пункт горада ўзносіцца на вышыню 176 м над узроўнем мора.
Гісторыя
Упершыню згадваецца каля 1000 года як славянскае паселішча. З 1202 года рэзідэнцыя Пястаў. Перад 1254 годам атрымаў гарадскія правы. З 1532 года Аполе (ням. Опельн) у складзе Аўстрыі, з 1740 — Прусіі, пасля 1871 — Германіі. З 1945 зноў у Польшчы[2].
Эканоміка
Развіты машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, лёгкая (швейная, трыкатажная, мэблевая), харчовая, будаўнічых матэрыялаў (шкляная, 2 цэментныя заводы), паліграфічная прамысловасць. Порт на р. Одра, вузел чыгунак і аўтадарог[2].
Адукацыя
- Апольскі ўніверсітэт
- Апольскі політэхнічны інстытут
- Вышэйшая банкаўская школа
- Вышэйшая школа кіравання і адміністрацыі
- Дзяржаўная медыцынская вышэйшая прафесійная школа
Культура
- Апольская філармонія імя Юзафа Эльснера
- Тэатр імя Яна Каханоўскага
- Апольскі тэатр лялькі і акцёра імя А. Смолькі
- Штогадовы Фестываль польскай песні на Спеўным полі
- Музей апольскай вёскі
- Музей польскай песні ў Аполі
Славутасці
Захаваліся кафедральны сабор (15 ст.), францысканскі (заснаваны ў 1287) і дамініканскі (заснаваны ў 1295) кляштары, камяніцы 15—18 стст., вежа (1300) былога замка Пястаў і інш. Заапарк.
- Пястаўская вежа
- Кафедральны касцёл Святога Крыжа
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
- Касцёл Святога Аляксея
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- ↑ Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2014, stan na 01.01.2014
- 1 2 Аполе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Літаратура
- Аполе // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аполе