Аповесць пра Падолле
Жанр летапіс
Мова арыгінала старабеларуская мова
Дата напісання 1432—1435

«Аповесць пра Падолле» — помнік беларуска-літоўскага летапісання 1-й паловы XV ст.

Напісаны каля 1432—1435 гадоў імаверна ў Вільні ў асяроддзі пануючых колаў ВКЛ. Змешчаны ў беларуска-літоўскім летапісе 1446 годзе ў канцы «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх». У XVI ст. уключана ў склад «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хронікі Быхаўца.

Асноўны змест — гісторыя Падольскай зямлі 2-й паловы XIV — 1-й трэці XV ст., гісторыя яе далучэння да ВКЛ. Створана як палітычны дакумент каб абгрунтаваць гістарычнае права ВКЛ на Падолле і асудзіць палітыку польскіх феадалаў, якія пасля смерці Вітаўта захапілі яго заходнюю частку. Падзеі і факты, выкладзеныя ў творы, у асноўным, адпавядаюць гістарычнай праўдзе. Напісана на старабеларускай мове дзелавым стылем без дат, вылучаецца публіцыстычнасцю стылю, свецкім характарам зместу.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.