Аповесць пра Баву
Выданне
Мова арыгінала старабеларуская мова
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бава-каралевіч. Роспіс на вечку куфра. Вялікі Усцюг, XVII стагоддзе.
Пазнанскі зборнік. Тытульны аркуш «Гісторыі пра князя Гвідона» (Аповесць пра Баву)

«Аповесць пра Баву» — помнік беларускай перакладной літаратуры, сярэдневяковы рыцарскі раман. Узнік у Францыі. Беларускі пераклад зроблены ў 2-й палове XVI ст. з сербскага тэксту і паслужыў крыніцай шэрагу рускіх спісаў. Збярогся ў так званым Пазнаньскім зборніку. Мае займальны любоўна-авантурны сюжэт. Асноўны змест — незвычайныя прыгоды сына цара Гвідона і царыцы Мілітрысы (у беларускай рэдакцыі — Мератрысы) у яго змаганні за бацькоўскую спадчыну і царэўну Дружнену. У імя кахання Бава праходзіць выпрабаванні, здзяйсняе валатаўскія подзвігі, пасля шчасліва вяртаецца на радзіму і карае смерцю падступную маці і яе палюбоўніка Дадона, забойцаў свайго бацькі. «Аповесць пра Баву» нагадвае твор народнага гераічнага эпасу, у якім выкарыстаны прыёмы гіпербалізацыі: Бава валодае надзвычайнай сілаю, героем выступае напаўчалавек-напаўсабака Палкан і іншае. Драматычна напружаны сюжэт, багацце казачнага элемента спрыялі папулярнасці рамана, які бытаваў ва ўсходніх славян да 20 ст., пранік у фальклор, стаўшы народнаю казкаю.

Літаратура

  • Кузьмина В. Д. Повесть о Бове-королевиче в русской рукописной традиции XVII—XIX ст. // Старинная русская повесть. — М. — Л., 1941. — С. 83 — 134.
  • Кузьмина В. Д. Рыцарский роман на Руси: Бова. Петр Златых ключей. — М., 1964. — С. 3 — 132, 245—264.
  • Салмина М. А. Повесть о Бове // Словарь книжников. — Вып. 2. Ч. 2. — С. 220—222.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.