Апера Ле Пелецье | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1820 |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Франсуа Дэбрэ |
Умяшчальнасць | 1 800 |
![]() |
|
![]() |
Апера́ Ле Пелецье (фр.: Salle Le Peletier / Opéra Le Peletier[1]) — оперны тэатр у Парыжы, які дзейнічаў з 1821 па 1873 год. На працягу свайго існавання тэатр называўся па-рознаму, найбольш важнымі з іх былі: Тэатр Каралеўскай акадэміі музыкі (1821—1848), Опера Нацыя (1848—1850), Тэатр Нацыянальнай акадэміі музыкі (1850—1852), Тэатр Імператарскай Акадэміі музыкі (1852—1854), Імператарскі оперны тэатр (1854—1870), Нацыянальны оперны тэатр (1870—1873).[2]
Тэатр, які знаходзіўся на вуліцы Ле Пелецье, дом № 12, быў спраектаваны і пабудаваны архітэктарам Франсуа Дэбрэ на месцы саду атэля De Choiseul.[1] Зала была разлічана на 1800 месцаў. Асаблівасці канструкцыі забяспечвалі добры гук.[3]
Тэатр быў знішчаны пажарам у ноч з 28 на 29 кастрычніка 1873 года. Пажар працягваўся 24 гадзіны і нанёс вялікі ўрон. Страта будынка паскорыла работы па ўзвядзенні Опера Гарнье, распачатыя ў 1860 годзе. Да 5 студзеня 1875 года, калі быў адкрыты новы тэатр, трупа выступала ў зале Вантадур.
Гісторыя
.jpg.webp)
Калі пляменнік караля Людовіка XVIII, Шарль-Фердынанд, герцаг Берыйскі, быў зарэзаны ў ноч на 13 лютага 1820 года перад былым тэатрам Парыжскай оперы на вуліцы Рышэлье (фр.: Salle de la Rue de Richelieu), кароль вырашыў, што тэатр будзе знесены, каб на яго месцы пабудаваць памятную капліцу. Аднак праект пабудовы капліцы так і не быў рэалізаваны з-за рэвалюцыі 1830 года. Сёння фантан Лувуа на плошчы Лувуа займае месца, дзе павіна была быць пабудавана капліца.[4] Тэатр на вуліцы Рышэлье быў галоўным месцам Парыжскай оперы з 1794 года. Вельмі хутка пасля смерці свайго пляменніка ў лютым 1820 года кароль даручыў архітэктару Франсуа Дэбрэ спраектаваць новы тэатр для оперы на вуліцы Ле Пелецье, праект якога быў завершаны праз год. Падчас будаўніцтва оперныя і балетныя трупы занялі тэатр Фавар і тэатр Лувуа.[5]
Апера Ле Пелецье была ўрачыста адкрыта 16 жніўня 1821 года змешанай пастаноўкай, якая складалася з гімна «Vive Henry VIII», оперы кампазітара Ш.-С. Катэля «Баядэркі» і балет балетмайстра П. Гардэля «Вяртанне Зефіра».[6] Нягледзячы на тое, што тэатр павінен быў быць часовым і быў пабудаваны з дрэва і гіпсу, ён працягваў выкарыстоўвацца больш за пяцьдзясят гадоў. Многія з вялікіх опер 19 стагоддзя былі ўпершыню прадстаўлены на яго сцэне, сярод іх: «Вільгельм Тэль» Дж. Расіні (1829), «Роберт-д’ябал» Дж. Меербера (1831), «Жыдоўка» Ф. Галеві (1835) і «Дон Карлас» Дж. Вердзі (1867).[7]
Тэатр, плошча якога складала 14 000 квадратных метраў са сцэнай у 104 футы, быў даволі перадавым для свайго часу. 6 лютага 1822 года газ быў упершыню выкарыстаны для асвятлення сцэнічных эфектаў у оперы Нікаля Ізуара «Аладзін, або Чароўная лямпа».[8] Сцэну і аркестровую яму можна была прыбіраць, каб ператвараць глядзельную залу ў масіўную залу, дзе можна было ладзіць вялікія балі і іншыя гулянні.
Балет
Нараўне з балетам Тэатра Яе Вялікасці ў Лондане, Апера Ле Пелецье стала месцам росквіту рамантычнага балета, а такія балетмайстры, як Жуль Перо, Артур Сен-Леон, Філіпа Тальёні, Жазеф Мазілье, Жан Каралі і Поль Тальёні, паставілі шмат шэдэўраў для балета Парыжскай оперы. Сярод гэтых твораў: «Сільфіда» (1832), «Жызель» (1841), «Пахіта» (1846), «Карсар» (1856), «Матылёк» (1860), «Ручай» (1866) і «Капелія» (1870). Сярод вялікіх балерын, якія ўпрыгожылі сцэну ў гэты час, былі Марыя Тальёні, Карлота Грызі, Караліна Разаці, Фані Эльслер, Люсіль Гран і Фані Чэрыта.
Балет «Жызель» падчас візіту цара Аляксандра II (4 чэрвеня 1867) - Галоўныя балерыны Парыжскай оперы (па гадзіннікавай стрэлцы зверху злева): Ліз Набле, Марыя Тальёні, Мlle Джулія дэ Варэн, Алексіс Дзюпон, Амелі Легалуа і Палін Мантэсу, «прэм’ер-суджэты» ў 1831 годзе.[9]
Літаграфія з выявай многіх вядомых танцораў і іх заступнікаў у танцавальный зале (1841)
Шахматы
У 1858 годзе Апера Ле Пелецье стала месцам правядзення адной з самых вядомых гульняў у гісторыі шахмат — Опернай партыі паміж амерыканскім майстрам Полам Марфі (белыя) і двума французскімі арыстакратамі: герцагам Брансвікскім і графам Ісуарам. Гульня праходзіла ў асабістай ложы герцага падчас выканання «Нормы» В. Беліні.[10]
Пажар
У ноч на 29 кастрычніка 1873 года тэатр напаткаў той жа лёс, што і многіх яго папярэднікаў: ён быў знішчаны пажарам, які бушаваў на працягу 27 гадзін і, як мяркуюць, пачаўся з-за інавацыйнага газавага асвятлення ў тэатры. На шчасце, у 1858 годзе імператар Напалеон III наняў грамадзянскага планіроўшчыка барона Асмана для пачатку будаўніцтва другога тэатра для Парыжскай оперы і балета па праекце архітэктара Шарля Гарнье. У 1875 годзе быў урачыста адкрыты новы тэатр, сёння вядомы як опера Гарнье.
Галерэя
- Карціна «Grande Salle» тэатра падчас пастаноўкі балета (1864)
Перспектыўны выгляд фасада на вуліцы Ле Пелецье (каля 1870) Літаграфія «Grande Salle» (1854) План пляцоўкі, план паверху і перспектывы інтэр'еру (1822) Закулісная зона (каля 1840)
Вядомыя прэм’еры
Оперы
- (1826) — «Аблога Карынфа» Дж. Расіні
- (1827) — «Майсей у Егіпце» Дж. Расіні
- (1828) — «Нямая з Портычы» Д. Абера
- (1828) — «Граф Оры» Дж. Расіні
- (1829) — «Вільгельм Тэль (опера)» Дж. Расіні
- (1831) — «Роберт-д’ябал (опера)» Дж. Меербера
- (1833) — «Густаў III» Д. Абера
- (1835) — «Жыдоўка (опера)» Ф. Галеві
- (1836) — «Гугеноты» Дж. Меербера
- (1836) — «Эсмеральда» Л. Бертэн
- (1837) — «Страдэла» Л. Нідэрмеера
- (1838) — «Гвіда і Жынеўра» Ф. Галеві
- (1838) — «Бенвенута Чэліні» Г. Берліёза
- (1840) — «Мучанікі» Г. Даніцэці
- (1840) — «Фаварытка» Г. Даніцэці
- (1841) — «Каралева Кіпра» Ф. Галеві
- (1843) — «Карл VI» Ф. Галеві
- (1843) — «Дон Себасцьян» Г. Даніцэці
- (1844) — «Марыя Сцюарт» Л. Нідэрмеера
- (1847) — «Іерусалім» Дж. Вердзі
- (1849) — «Прарок» Дж. Меербера
- (1851) — «Сафо» Ш. Гуно
- (1854) — «Крывавая манашка» Ш. Гуно
- (1857) — «Трубадур» Дж. Вердзі
- (1861) — «Тангейзер» Р. Вагнера (версія Парыжскай оперы)
- (1862) — «Царыца Саўская» Ш. Гуно
- (1865) — «Афрыканка» Дж. Меербера
- (1867) — «Дон Карлас» Дж. Вердзі
- (1868) — «Гамлет» А. Тама
- (1869) — «Фаўст» Ш. Гуно (версія Парыжскай оперы)[11]
Балеты
- (1828) — «Марная засцярога», харэаграфія Ж.-П. Амера на музыку Ф. Герольда.
- (1832) — «Сільфіда», харэаграфія Філіпа Тальёні на музыку Ж.-М. Шнейцхофера.
- (1836) — «Панна Дуная», харэаграфія Філіпа Тальёні на музыку А. Адана.
- (1840) — «Закаханы д'ябал», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку Напалеона-Анры Рэбер і Франсуа Бенуа.
- (1841) — «Жызель», харэаграфія Ж. Каралі і Ж. Перо на музыку А. Адана (дадатковая музыка Ф. Бургмюлера).
- (1843) — «Перы», харэаграфія Ж. Каралі на музыку Ф. Бургмюлера.
- (1845) — «Д’ябал у чатыры», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку А. Адана.
- (1846) — «Пахіта», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку Э. Дэльдэвеза.
- (1856) — «Карсар», харэаграфія Ж. Мазілье на музыку А. Адана.
- (1859) — «Парыжскі рынак», харэаграфія М. Петыпа на музыку Ц. Пуні.
- (1860) — «Матылёк», харэаграфія М. Тальёні на музыку Ж. Афенбаха.
- (1866) — «Ручай», харэаграфія А. Сен-Леона на музыку Л. Дэліба і Л. Мінкуса.
- (1870) — «Капелія», харэаграфія А. Сен-Леона на музыку Л. Дэліба.
Зноскі
- 1 2 Mead, Christopher Curtis (1991). Charles Garnier’s Paris Opera. Cambridge, Massachusetts: The MIT Press.
- ↑ Levin, Alicia. «A documentary overview of musical theaters in Paris, 1830—1900» in Fauser 2009, p. 382.
- ↑ Paris, Nouveau guide des voyageurs, p. 240.
- ↑ Barbier 1995, pp. 34—35.
- ↑ Pitou 1983, 1: 38, 44.
- ↑ Pitou 1990, pp. 758—760.
- ↑ Simeone 2000, p. 192.
- ↑ Simeone 2000, pp. 191—192.
- ↑ Almanach des spectacles, J.-N. Barba, 1831 S. 23 (online).
- ↑ The Exploits and Triumphs, in Europe, of Paul Morphy, the Chess Champion, Frederick Edge, D. Appleton and Company, New York (1859) pp. 172—173.
- ↑ Прэм’ера «Фаўста» Гуно адбылася ў тэатры Лірык у Парыжы 19 сакавіка 1859 года як «апера камік» з вусным дыялогам. Рэчытатывы былі дададзены да пастаноўкі ў Страсбургу ў красавіку 1860 года. Упершыню была выканана Парыжскай операй (з даданнем балетнай музыкі) 3 сакавіка 1869 года. Гл. Loewenberg 1978, калонка 939.
Літаратура
- Barbier, Patrick (1995). Opera in Paris, 1800—1850: A Lively History. Portland, Oregon: Amadeus Press. ISBN 978-0-931340-83-3.
- Fauser, Annegret, editor; Everist, Mark, editor (2009). Music, theater, and cultural transfer. Paris, 1830—1914. Chicago: The University of Chicago Press. ISBN 978-0-226-23926-2.
- Loewenberg, Alfred (1978). Annals of Opera 1597—1940 (third edition, revised). Totowa, New Jersey: Rowman and Littlefield. ISBN 978-0-87471-851-5.
- Mead, Christopher Curtis (1991). Charles Garnier’s Paris Opera. Cambridge, Massachusetts: The MIT Press. ISBN 978-0-262-13275-6.
- Pitou, Spire (1983). The Paris Opéra: an encyclopedia of operas, ballets, composers, and performers (3 volumes). Westport, Connecticut: Greenwood Press. ISBN 978-0-686-46036-7.
- Pitou, Spire (1990). The Paris Opéra: An Encyclopedia of Operas, Ballets, Composers, and Performers. Growth and Grandeur, 1815—1914. New York: Greenwood Press. ISBN 9780313262180.
- Simeone, Nigel (2000). Paris: a musical gazetteer. Yale University Press. ISBN 978-0-300-08053-7.