Аперацыя «Айдэр»
Асноўны канфлікт: Эфіопа-эрытрэйская вайна
Будынак паветранай гавані Асмэры.
Дата 29 мая 2000
Месца Міжнародны аэрапорт Асмэра
Вынік аб’ект атрымаў значную шкоду
Праціўнікі
ВПС Эфіопіі ВПС Эрытрэі
Сілы бакоў
4 МіГ-23 1 або 2 МіГ-29
Страты
страт няма знішчаны дыспетчарская вышка аэрапорта і сховішча авіяцыйнага паліва, пашкоджанні атрымалі УПП і сістэма энергазабеспячэння

    Аперацыя «Айдэр» — умоўная назва авіяцыйнай атакі ВПС Эфіопіі на Міжнародны аэрапорт Асмэра падчас эфіопа-эрытрэйскай вайны 1998—2000 гадоў. Аб’ект адначасова быў і грамадзянскім, і ваенным аэрадромам.

    Перадгісторыя

    5 чэрвеня 1998 года эрытрэйскія самалёты MB-339 атакавалі эфіопскі горад Мэкэле. Пад ударам авіяцыі апуніліся адміністратыўныя будынкі, аэрадром, а таксама пачатковая школа Айдэр. Ва ўстанове адукацыі загінулі 53 грамадзянскія асобы[1].

    12 мая 2000 года Узброеныя сілы Эфіопіі пачынаюць буйную наступальную аперацыю, падчас якой эрытрэйцы церпяць сур’ёзнае паражэнне. Яны, у сувязі з поспехамі праціўніка, пагадзіліся сесці за стол перамоваў[2]. Бакі дамовіліся сустрэцца 29 мая ў горадзе Алжыр.

    Паветраны налёт

    29 мая, у дзень пачатку мірных перамоваў у Алжыры, ВПС Эфіопіі — відавочна з мэтай узмацніць пазіцыі сваёй дэлегацыі — нанеслі ўдары па эрытрэйскіх гарадах Асмэра, Масауа і Мэндэфэра.

    Каля поўдня чатыры эфіопскіх МіГ-23 раптам з’явіліся ў паветранай прасторы над авіябазай і міжнародным аэрапортам у Асмэры. Першым жа ракетным залпам яны пабілі дыспетчарскую вышку, якая ахуталася дымам і пазней цалкам выгарэла. Выканаўшы разварот машыны разбіліся па парах. Адна «двойка» атакавала стаянкі ваенных самалётаў і верталётаў. У гэты час на іх знаходзіліся не менш аднаго МіГ-29УБ і адзін Мі-35. Аднак бетонныя капаніры абаранілі авіятэхніку ад аскепкаў, нягледзячы на тое, што касеты ляглі даволі блізка. Тым часам другая пара скінула бомбы на комплекс будынкаў авіябазы.

    У выніку налёту цалкам згарэла сховішча авіяцыйнага паліва, полымя ахапіла частку стаянак самалётаў і верталётаў. Пашкоджанні атрымалі УПП і сістэма энергазабеспячэння. Эрытрэйцы паднялі наўздагон адзін ці два МіГ-29, але не змаглі перахапіць самалёты праціўніка.

    Рэакцыя

    Як заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Эфіопіі генерал-лейтэнант Цадкан Гебрэтэнсэй, удар быў нанесены з мэтай «вывесці з гульні ВПС Эрытрэі».

    Выконваючы абавязкі афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Філіп Г. Рыкер заклікаў эфіопаў надалей устрымацца ад авіяўдараў, у тым ліку — па аэрапорце Асмэры, паколькі праз апошні ідзе асноўны паток гуманітарнай дапамогі Эрытрэі.

    Гл. таксама

    Зноскі

    1. Vick, Karl (8 June 1998). "SCHOOL ATTACK SHOCKS ETHIOPIANS". Washington Post. ISSN 0190-8286. Праверана 2022-06-06.
    2. Коновалов И.П. Войны Африканского Рога. — Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры, 2014 — 192 с. ISBN 978-5-906233-77-6.

    Літаратура

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.