Аператыўны флот — у структуры ВМС ЗША і шэрагу іншых краін вышэйшае аператыўнае аб'яднанне ваенна-марскіх сіл, якое ўключае аператыўныя злучэння розных родаў боегатовых сіл. Прызначэннем аператыўнага флоту з'яўляецца рашэнне задач аператыўнага і стратэгічнага маштабу як самастойна, так і ва ўзаемадзеянні з іншымі відамі ўзброеных сілаў у межах зоны сваёй адказнасці.

На пачатак 2010-х гадоў у ЗША на пастаяннай аснове дзейнічалі 2-й (да 2011 г.), 3-й, 4-й, 5-й, 6-й і 7-й аператыўныя флоты. Баявы склад аператыўных флатоў перыядычна абнаўляецца (на ратацыйнай аснове) боегатоўнымі караблямі, лятальнымі апаратамі, судамі забеспячэння, падраздзяленнямі марской пяхоты і абслуговым персаналам са складу Ціхаакіянскага і Атлантычнага флатоў.

Літаратура

  • Оперативный флот // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. М.: Воениздат, 1989. — 511 с. 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.