Аператыўнае мастацтва (АМ) — складовая частка ваеннага мастацтва, займае прамежкавае становішча паміж тактыкай і стратэгіяй.

Вывучае метады падрыхтоўкі і вядзення сумесных і самастойных аперацый (ваенных (баявых) дзеянняў) буйнымі вайсковымі фарміраваннямі — карпусамі, арміямі, групамі армій, франтамі, групамі франтоў, войскамі.

Аператыўнае мастацтва падпарадкавана стратэгіі і яго рашэнні непасрэдна выцякаюць з рашэння стратэгічных. Займаючы пануючае становішча ў адносінах да тактыкі, аператыўнае мастацтва вызначае яе задачы і кірунак развіцця. Аднак, відавочна, што магчымасці тактыкі ўплываюць на аператыўнае мастацтва гэтак жа як магчымасці аператыўнага мастацтва ўплываюць на стратэгію.

У ваеннай тэорыі заходніх дзяржаў тэрмін «аператыўнае мастацтва» не ўжываецца. Замест яго ўжываюцца паняцці «вялікая тактыка» ці «малая стратэгія».

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.