Апаптоз, абумоўлены ўздзеяннем этапазіду на клеткі раку прастаты з клетачнай лініі DU145. Паслядоўнасць выяў атрымана з 61-гадзіннай пакадравай відэаздымкі з выкарыстаннем фазава-кантраснай мікраскапіі. Аптычная таўшчыня перадаецца з дапамогай колеру: ад шэрага да жоўтага, чырвонага, фіялетавага і, нарэшце, чорнага.

Апаптоз (грэч. απόπτωσις — ападанне лісця), з'ява запраграмаванай клеткавай смерці, якая суправаджаецца наборам характэрных цыталагічных прыкмет (маркераў апаптозу) і малекулярных працэсаў, якія маюць адрозненні ў аднаклеткавых і мнагаклеткавых арганізмаў.

Апаптоз — форма гібелі клеткі, якая праяўляецца ў памяншэнні яе памеру, кандэнсацыі і фрагментацыі храматына, ушчыльненні вонкавай і цытаплазматычнай мембраны без выхаду змесціва клеткі ў навакольнае асяроддзе. Нягледзячы на тое, што звычайна больш прынцыповым з'яўляецца аспект праграмавання і актыўны характар гібелі, чым спадарожныя ёй марфалагічныя змены, часцей выкарыстоўваецца тэрмін «апаптоз», верагодна, з-за яго кароткасці.

Упершыню апісаны нямецкім вучоным Карлам Вогтам у 1842. Тэрмін уведзены ў 1972 аўстралійцам Джонам Керам з сааўтарамі.

Літаратура

  • Alberts B. at al. Molecular biology of the cell. — 5th edition. — Garland science, 2008. — 1601 p. — ISBN 978-0-8153-4105.
  • Banfalvi G. Apoptotic chromatin changes. — Springer science + Business media B. V., 2009. — 412 p. — ISBN 978-1-4020-9560-3.
  • Chen G. G., Lai P. B. S. (eds.). Apoptosis in carcinogenesis and chemotherapy. Apoptosis in cancer. — Springer, 2009. — 384 p. — ISBN 978-1-4020-9596-2.
  • Lockshin R. A., Zakeri Z. (eds.). When cells die II: A comprehensive evaluation of apoptosis and programmed cell death. — John Wiley & Sons, 2004. — 572 p. — ISBN 978-0-471-21947-7.

Відэа

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.